У Дзень сям’і — з падарункамі

Жыхары аграгарадка Вялікія Бортнікі і навакольных вёсак сёння прынялі віншаванні з Міжнародным днём сям’і — свята адзначаецца 15 мая.

На імправізаванай сцэне ў цэнтры аграгарадка павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі СВК “Гігант” (у сельгасарганізацыі працуе значная колькасць вяскоўцаў, многія — сем’ямі), прафсаюзы. Старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль з гэтай нагоды ўручыла падарунак шматдзетнай сям’і Гузавых — бацькі шасцёра дзяцей працуюць у мясцовай гаспадарцы. 

Не засталіся ў баку работнікі культуры і мясцовых устаноў адукацыі: зладзілі тэматычныя акцыі, парадавалі жыхароў і гасцей свята цудоўнымі творчымі нумарамі — дарослыя спявалі пра каханне і сямейнае жыццё, дзеці дарылі пяшчотныя словы матулям і татам. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.