Темы

Сям’я — гэта сем я

Сям’я — гэта сем я

15 мая – Дзень сям’і

Для Алы і Андрэя Хандзецкіх з пасёлка Рэдкі Рог гэта не крылаты выраз, а штодзённая рэальнасць. Імёны іх ды пяцёра сыноў: Косця, Улад, Валера, Глеб, Марк, уперамешку і па-асобку, у доме гучаць бясконца, і ніхто не крыўдуе, калі матулі раптам здарыцца пераблытаць. Вокны двухпакаёўкі ў доме па вуліцы Леніна, дзе болей за 15 год кватэруе сям’я (жыллё належыць Андрэевай сястры), выглядаюць дагледжана, што імпануе, дае зразумець — з парадкам тут усё ў парадку.

У Рэдкі Рог мы наведаліся а 17-й га­дзіне: хацелася застаць сям’ю ў поўным складзе. Магчымасць такая, як нас папярэдзілі, — толькі ўвечары, калі збіраюцца хто з работы, хто са школы, а хто з дзіцячага садка.

Галава сямейства Андрэй сустрэў нас са старэйшым 13-гадовым Косцем і трохгадовым Глебам (Улад, якому 11-ць, у санаторыі), пакуль жонка з трохмесячным Маркам чакала на прыпынку школьны аўтобус з 6-гадовым Валерам (дашкольная ўстанова і школа знахо­дзяцца ў суседняй Брожы). Туды ж на працу ездзіць і Андрэй Валер’евіч — зай­мае пасаду лесніка мясцовага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Графік работы ў яго на гадзіну скарочаны, з-за чаго — працоўная субота. Вольнага часу на дзяцей у яго, як кажа, няшмат, асаб­ліва цяпер, калі даводзіцца літаральна штодня бываць на будоўлі ў Туголіцы, дзе для шматдзетнай сям’і ўзводзяць дом. Але ж тыя хвіліны, што выпадаюць, Андрэй Валер’евіч — з дзецьмі. Разам яны не толькі на рыбалцы, на градах (апрацоўваюць два надзелы), у двары, дзе работа заўжды знойдзецца, за рамонтам аўтамабіля.

— Сынамі сваімі задаволены, — з цеплынёй і адначасова гонарам кажа шматдзетны бацька, упэўнена пераліч­ваючы ўзрост кожнага з пяці дзяцей. — Спадзяюся, што вырастуць сумленнымі, працавітымі людзьмі — ва ўсялякім разе мы з жонкай усё для гэтага робім. Матэрыяльна, што і казаць, нялёгка. Нават пры маёй някепскай, здавалася б, зарплаце і жончыных дэкрэтных даводзіцца уключаць рэжым эканоміі. Але ж дзеці ўсе чаканыя, абжываліся імі з усведамленнем сваіх магчымасцяў, іх патрэб, таму спраўляемся і не наракаем. Да таго ж, вялікая падтрымка ад дзяржавы. Як шматдзетнай сям’і, нам вылучылі субсідыю на будаўніцтва дома. На гэтыя ж мэты плануем задзейнічаць сямейны капітал.

— Дзеці і муж — гэта мой сусвет, у іх я гатова растварыцца! — далучаецца да размовы Ала, лагодна пагойдваючы ў вазку маленькага Марка. — Сыны розныя па характары, захапленнях, але ўсе яны — мае памочнікі. Асабліва, вядома ж, старэйшыя. Косця больш лю­біць хатнія справы: дапамагчы на кухні, пагуляць з малодшымі. Уладзік, наадварот, гарэза і такі маленькі гаспадар! Прынесці дроў, паскладваць паленне — гэта яго.

Як і кожная матуля, Ала Анатольеўна гатова бясконца расказваць пра дзяцей, іх звычкі, гульні, перавагу ў ежы… І самымі цёплымі словамі ўзнагарожвае мужа:

— Ад таты дзеці гатовы не адыходзіць, — з любоўю і павагай да другой палавінкі кажа жанчына, — але і ён дзеля іх на ўсё здольны. Сёлета, рыхтуючыся павіншаваць Глеба з трэцім днём нараджэння, забыліся на рознакаляровыя шары. Калі дзеці паклаліся спаць, разважылі, што падарунак, вядома ж, добра, але найярчэйшае ўражанне свята ў дзіцяці ўсё ж ад шароў. І муж, нягледзячы што позна, паехаў у Бабруйск, дзе крамы яшчэ працавалі.

Рана застаўшыся без матулінай пя­шчоты і клопату (маці не стала, калі Але было тры гады), на ўласным вопыце зведаўшы, як балюча — хацець і не мець (акрамя яе, бацька гадаваў яшчэ двух дочак), Ала Анатольеўна імкнецца, каб яе дзеці не мелі ні ў чым патрэбы, і рашуча аберагае сямейнае шчасце. “За мужа, сыноў не перастаю маліцца і дзякаваць Богу, — кажа субяседніца. — З імі адчуваю сябе па-сапраўднаму шчаслівай, патрэбнай, абароненай. Але ж гэта не значыць, што сыноў толькі пестую, дазваляю ўсё без разбору. Калі ёсць нагода, магу і голас павысіць, пажурыць. Пры гэтым абавязкова разам абмяркуем, чаму атрымалі заўвагу, чаму той ці іншы ўчынак паўтараць нельга.

Будуючы ўласную сям’ю, імкнучыся выхаваць у дзяцей найлепшыя якасці, каб не толькі цяпер, але і ў будучым ганарыцца сынамі, Хандзецкія з павагай і клопатам ставяцца да сваіх бацькоў. З перасяленнем у Туголіцу, якое плану­юць на восень, Ала Анатольеўна бачыць станоўчае не толькі ў паляпшэнні ўмоў жылля, але і магчымасці падтрымаць бацьку, які жыве ў пасёлку. Пры гэтым і яна, і муж з вялікай удзячнасцю расказ­ваюць пра неацэнную дапамогу іх сям’і з боку родных і асабліва матулі Андрэя Валер’евіча.

Гаворачы пра сакрэт сямейнага шчасця, мае субяседнікі ўпэўнены, што гэта якраз-такі і не сакрэт — усяго толькі любоў і павага адзін да аднаго, хваляванне адзін за другога, сумесныя інтарэсы і клопаты, пяшчотныя абдымкі дзяцей. Шчырасць іх адносін вызначаецца не словамі (сказаць можна што заўгодна), а справамі: увагай, дапамогай, матэрыяльнай і маральнай падтрымкай. Таму пры ўсіх складанасцях вялікай сям’і, у будучыню героі аповеду глядзяць упэўнена. А наваселле, якое не за гарамі, толькі садзейнічае гэтаму.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024