Свята “Вясна-2021” прайшло сёння ў Вялікіх Бортніках

У аграгарадку ўрачыста ўшанавалі перадавікоў першай у годзе сельскагаспадарчай кампаніі. Расказваючы пра асаблівасці сёлетняй сяўбы, намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко звярнула ўвагу на немалыя аб’ёмы работы, з якой працаўнікі СВК “Гігант”, як і заўжды, годна справіліся. Падзякавала хлебаробам і ўсяму калектыву за працу, уручыла ўзнагароды механізатарам, чые паказчыкі на веснавых палявых работах па выніках працоўнага сельскагаспадарчага спаборніцтва прызнаны найлепшымі. Ад прафсаюзаў хлебаробаў аддзячыла старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.  

У рамках свята быў арганізаваны таксама і кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Удзел у апошнім прынялі арганізацыі не толькі Бабруйшчыны, але і суседняга Рагачоўскага раёна Гомельшчыны. Філіял “Бабуліна крынка” правёў дэгустацыю сваёй прадукцыі.

Канцэртную праграму для ўздельнікаў свята падрыхтавалі творчыя калектывы раёна, раённай дзіцячай школы мастацтваў, Бортнікаўскага і Міхалёўскага вучэбна-педагагічных комплексаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.