Работы ў полі працягваюцца
На гэтую пару, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у сельгасарганізацыях актыўна сеюць кукурузу, па стане на раніцу ўчарашняга дня ў цэлым па раёне пасеяна звыш паловы запланаваных плошчаў. У стадыі завяршэння пасадка бульбы (пасаджана 89% плошчаў). Не спыняецца сяўба адналетнікаў на зялёную падкормку жывёле.
Улічваючы значнасць доглядных мерапрыемстваў на ўраджайнасць хлебнай нівы ды іншых раслін, у гаспадарках не зніжаюць тэмпаў работы па хімпраполцы азімай збажыны і рапсу.
На завяршаючым этапе падрыхтоўка глебы пад ярыну — наперадзе яшчэ сяўба цеплалюбівых грэчкі і проса.
І, вядома ж, вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы да наступнай значнай сельскагаспадарчай кампаніі — нарыхтоўцы травянога корму для патрэб жывёлагадоўлі. У гаспадарках актыўна рыхтуюць прызначаную для гэтых мэт тэхніку, сіласна-сянажныя траншэі, фарміруюць кормаўборачныя атрады з ліку механізатараў і вадзіцеляў.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.