Темы

Перастала біцца сэрца Валерыя Казлова

Перастала біцца сэрца Валерыя Казлова

Сёння, на 72-м годзе, пайшоў з жыцця Валерый Міхайлавіч Казлоў, адказны сакратар Бабруйскага раённага Савета ветэранаў.

На гэтай грамадскай пасадзе, будучы пенсіянерам, Валерый Міхайлавіч працаваў да апошняга свайго дня. Такім ён ужо быў чалавекам — актыўным, цікаўным, з жаданнем дапамагаць іншым, вучыцца самаму. Пра такіх кажуць: “Спакой ім толькі сніцца…”

Нарадзіўся В.М. Казлоў 16 ліпеня 1949 года ў Асіповіцкім раёне, у партызанскай сям’і. Быў актыўным удзельнікам камсамольскага, партыйнага рухаў. Адлік жыцця на Бабруйшчыне пачаў з 1971 года — пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута быў размеркаваны інжынерам-механікам у Бабруйскую міжрайсельгастэхніку. Ужо з наступнага года ўзначаліў пярвічную камсамольскую арганізацыю прадпрыемства, яшчэ праз некалькі — быў абраны 2-м сакратаром раённай камсамольскай арганізацыі. У паслужным спісе — работа інструктарам арганізацыйнага аддзела Бабруйскага райкама КПБ, дырэктарам вучэбнага камбіната ўпраўлення сельскай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама. З 1996 да 2008 года Валерый Міхайлавіч быў кіраўніком спраў райвыканкама.

Веру ў светлыя ідэалы гэты чалавек пранёс праз усё жыццё, сам няўхісна прытрымліваўся іх. Быў чулым, уважлівым і справядлівым да родных, калег. Не стамляўся дзяліцца жыццёвымі і прафесійнымі напрацоўкамі з маладзейшым пакаленнем. 

Такім — светлым, няўрымслівым, з усмешкай на твары і таропкай хадой заста­нецца Валерый Міхайлавіч Казлоў у памяці калег і тых, хто яго ведаў. Шчыра спачуваем родным і блізкім Валерыя Міхайлавіча.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем