Темы

Лейчыцы і яе жыхары

Лейчыцы і яе жыхары

Гісторыя вёскі Лейчыцы па пісьмовых звестках вядзе пачатак ад 1621 года. Гэта зна­чыць, што населены пункт сёлета адзначае 400-гадовы юбілей. Дадзены факт, як і тое, колькі і ў якія гады жыло тут люду, з некаторага часу ведаюць не толькі самі жыхары вёскі — а іх тут зарэгістравана 37 пастаянных — але і тыя, хто з той ці іншай прычыны наведваецца на сяло. Прайсці паўз вялізнага камяня-напамінку гісторыі Лейчыц (назву звязваюць са словам “лейцы” — частка збруі) немагчыма. І таму, што месціцца на самым раздарожжы, пры ўездзе ў населены пункт, і таму, што нечаста сустрэнеш, ды пры тым у маланаселенай вёсцы, такую цікавую адметнасць. Да незвычайнага камяня ў сваім аповедзе вярнуся, а пакуль — яшчэ некаторыя падрабязнасці з гісторыі старажытнага сяла.

У 1621 годзе (населены пункт належаў Бабруйскаму староству Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага) у Лейчыцах пражывала шэсць чалавек (кніга “Памяць. Бабруйскі раён”), а двумя стагоддзямі пазней, у 1838-м — 55 рэвізскіх душ, улас­насць памешчыкаў Прушыноўскіх. Найбольш люднай вёска была ў 1917 годзе — на 46 дварах пражывала 340 чалавек. У 1920 годзе ў сяле стала дзейнічаць пачатковая школа, дзе ў 1925-м навучалася 35 хлопчыкаў і дзяўчынак. У гэтым жа годзе да вёскі далучаны вялікі ўчастак былой памешчыцкай зямлі. Паводле перапісу 1926 года сяло налічвала 68 двароў, 274 жыхары. У 1930-м на вакольных землях быў створаны калгас імя А.І. Ягорава. Цягам апошніх 50-40-х год, у выніку ўрбанізацыі, колькасць жыхароў змяншалася. На пачатку 1997 года ў Лейчыцах налічвалася 100 жыхароў, на пачатку 2013-га — 66, на пачатку красавіка сёлетняга — 37 (да­дзеныя Бортнікаўскага сельвыканкама).

Праўда сказаць, што ў вёскі незай­здрос­ная перспектыва (ва ўсялякім разе, бліжэйшая), наўрад ці можна: другое жыццё населенаму пункту далі дачнікі. Ураджайная зямля, блізкасць да горада і туга па малой радзіме прывабілі ў Лейчыцы гараджан з мясцовымі каранямі і не толькі. Таму вуліца імя капітана Качаргіна сустрэла нас утульнасцю невялічкіх і дагледжаных хат з адноўленымі вокнамі, сучаснай (ёсць і элементы крэатыву) агароджай, прыбранымі на вясну палісаднікамі. Дом Людмілы Васільеўны і Міхаіла Адамавіча Хархалёвых вылучаецца сярод суседніх яшчэ і велічынёй.

— Гэта мая бацькаўшчына, — кажа пра сядзібу 80-гадовая гаспадыня, якую засталі на па­дворку за агледзінамі яшчэ не прыведзенай “у баявую гатоўнасць” пасля зімы цяпліцы. — Спачатку жылі ў бацькоўскай хаце, пасля паставілі новую. І трэба ж было такую вялікую! Цяпер яе і прыбраць не асілю дый не раблю гэтага. Дочкі прыязджаюць, адна з Мінску, другая з Магілёва. А ў мяне рукі во паглядзіце якія. Колькі надаіла імі малака (гэта субяседніца пра работу даяркай у калгасе імя Дзяржынскага, цяперашнім ААТ “Міхалёўская Ніва”). Спачатку ўручную каровак даілі, пасля апаратамі ў бідоны… І чатыры тысячы на адну надойвала, у перадавых заўжды хадзіла…

Людміла Васільеўна ўпэўнена пераліч­вае калег-аднавясковак, з якімі падтрымлівалі дабрабыт калгаса. Са шкадаваннем і скрухай заўважае, што амаль усе яны пайшлі з жыцця — цяжкая работа не пакінула выбару. І ўжо са змененай танальнасцю, як бывае ад прыемных успамінаў, згадвае экскурсію, на якую, не пашкадаваўшы грошай, адважылася ў працоўныя гады.

— Некаторыя нашы даяркі шкадавалі выхадаў (працадзён), маўляў, як гэта я паеду, і выхадаў будзе меней, — не то з асуджэннем, не то з сумам кажа субяседніца. — А я свет паглядзець хацела! Дык і цяпер успамінаеш. І фатаграфіі вунь з кожнага месца ёсць, дзе пабывала. А потым прыйшлося — зноў такая пуцёўка была, дык я на дзеда (мужа) кажу: «Едзь». Ён таксама з’ездзіў свет пабачыць.

З не меншым натхненнем расказвае Людміла Васільеўна пра інтарэс сезону — расаду, якую гадуе не толькі для сябе, але і дочак. Сялянка па ладу жыцця і складу душы, яна, як бы сябе ні адчувала, дбае, каб зямля-карміцелька не засталася без ураджаю.

Стаўку на зямлю робіць і тутэйшая жыхарка Таццяна Мікалаеўна Шырокая. Апрацоўвае немалы агарод, трымае вялікую гаспадарку: курэй, трусоў, свіней. І хоць узросту яна 70-гадовага, без працы ў Міхалёўскім ВПК, дзе апошнім часам была за тэхнічку, — усяго два гады.

— Пенсію зарабіла 330 рублёў, за яе б у горадзе не пражыла, — кажа субяседніца. — А тут яшчэ і зэканоміш, толькі не ляніся, працуй. І мяса, і яйкі, і агародніна — усё сваё. А як будзеш ляжаць на канапе і ду­маць — дай, дзяржава, мне ўсяго, то дзе яно што будзе. Дзеці мае ў Бабруйску. У сына ў в. Бабіна свая гаспадарка, ён не памочнік. Дачка працуе ў магазіне, прыязджае, але цяпер столькі хворых, што прыходзіцца замяняць, выхадных амаль няма.

Саму жанчыну каронавірус не палохае. “У нас яго няма, у нас вецер, сонца, а я — на агародзе”, — з усмешкай кажа яна і на ўсялякі выпадак дадае “цьфу-цьфу”. — У вёсцы толькі адна хварэла — прывезла з гораду. Мы ж нікуды не ходзім, вечарам — тэлевізар, днём — агарод. Хіба што да аўталаўкі”. Хату, па словах субяседніцы, яна ацяпляе выключна дровамі. За зіму спажывае дзве машыны, якія сёлета абыйшліся ў 500 рублёў.

Свайго магазіна ў Лейчыцах ніколі не было. Па хлеб ды іншае неабходнае ха­дзілі, як тут кажуць, да шашы (аўтадарогі Бабруйск-Рагачоў, ля якой крама в. Барак). Немалую адлегласць за перашкоду не лічылі: у дзяцінстве ў школу “пешшу хадзілі аж у Міхалёў” і не скардзіліся. Цяпер жа, па словах немаладых субяседніц, магазін ім замяніла аўталаўка, таму і да “шашы” не ходзяць — хіба хто маладзейшы ці жыве бліжэй да крамы.

Аляксандр Рыгоравіч Самончык

Калі папярэднія субяседніцы ад фота­здымка не адмовіліся, то 84-гадовая Вера Васільеўна Самончык — наўпроч. “Гэтую старую, страшную (пра сябе) толькі і здымаць, любачка, фатаграфуй вунь маладога (указвае на сярэдніх год чалавека, які выйшаў з двара на нашу гаворку, як аказалася — Аляксандра Рыгоравіча Самончыка, жывёлавода мясцовай фермы).
Бабуля Вера, з яе слоў, жыве адна, але штовыхадных наведваецца сын, які ў Мінску. І хоць гады не даюць хутка ісці яе нагам, “садзіць патрошку” гарод жанчына збіраецца. “Дзярэўня, мамка, ужо пустая, адны дачнікі”, — цяжка ўздыхае баба Вера і, па-вясковаму шчыра пажадаўшы нам “дай Бог шчасця”, нетаропка, з дапамогай кійка накіравалася да сваёй хаты.

Аляксандр Самончык тэму старэння вёскі падхоплівае, але яўна з пазітывам. “Болей дачнікаў, чым мясцовых, бо вёска наша — самая лепшая ў Бортнікаўскім сельсавеце”, — упэўнена канстатуе ён.

Размову вядзем ля вышэйзгаданага камяня-помніка. Па словах Валянціны Уладзіміраўны Манько, чый дом вылучаецца навізной і найбліжэй да культурнай адмеціны Лейчыц, задумку такім чынам увекавечыць малую радзіму ажыццявілі людзі, якія адсюль родам, жывуць хто ў вёсцы, хто ў раёне, а хто і далей. Сярод іх Манько Уладзімір, Рагуцкі Аляксандр, Каліноўскі Вячаслаў, Вяроўкін Генадзь, Вяроўкін Юрый. Называючы імёны, Валянціна надта хвалюецца і просіць выбачыць тых, каго раптам не згадала, бо ініцыятыва заслугоўвае пашаны, работа людзьмі праве­дзена немалая і з вялікай любоўю да роднай зямлі.

— Мы ж тут з дзецьмі (на фота) стараемся добраўпарадкаваць гэтае месца, з агарода зямлі пад кветкі добрай прынеслі, — дзеліцца жанчына.

Зрэшты, мая субяседніца — пляменніца колішняй даяркі-ардэнаносца (Працоўнага Чырвонага Сцяга і працоўнай Славы 3-й ступені) Ніны Мікалаеўны Манько, якой няма сярод жывых, але чые заслугі перад раёнам і Айчынай увекавечаны ў кнізе “Памяць. Бабруйскі раён”. Сама ж Валянціна — гаспадыня прыёмнай сям’і. Даўшы пуцёўку ў жыццё ўласным сынам, з мужам Аляксандрам выхоўваюць дзяцей, на чый лёс выпала нялёгкае выпрабаванне застацца без бацькоўскай любові і клопату. Вучаць Яраслава і Насцю быць добрымі, сумленнымі, прывіва­юць любоў да працы і зямлі.

Пакідаючы Лейчыцы, яшчэ раз бярэм у аб’ектыў рукатворны помнік неабыякавых жыхароў (там жа і Паклонны крыж). Усё ж як шмат залежыць ад саміх людзей, іх ініцыятывы, любові, клопату пра малую радзіму, зямлю, дзе бегалі басанож, якая, колькі і жыве чалавек, цягне да сябе нябачнай, але такой трывалай нітачкай.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024