Экалагічны атрад прыступіў да абавязкаў

Экалагічны атрад імя героя Савецкага Саюза Арка­дзя Карпавіча Шмыгуна, які створаны на базе Брожскай сярэдняй школы, з панядзелка прыступіў да работы.

— У атрадзе 15 школьнікаў ва ўзросце ад 14-ці год. Хлопцы і дзяўчаты накіраваны для работы ў Брожскі пітомнік ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, дзе займаюцца праполкай лясных культур, — адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дзіяна Каштанава. 

Атрад будзе дзейнічаць да 28 мая. Для вучняў гэта не толькі засваенне практыкі абыходжання з лесам, пазнаваўчы і выхаваўчы працэсы, але і добрая магчымасць зарабіць грошай, ажыццявіць тую ці іншую мару — іх у юным узросце заўжды багата. 

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.