Пайшоў з жыцця дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Атрохаў
Выдатны арганізатар, дальнабачны гаспадарнік, хлебароб па ўкладу жыцця і ўнутраным адчуванні, Аляксандр Аляксандравіч пранёс праз усё жыццё любоў да хлебнай нівы, пра якую нястомна клапаціўся ад першых дзён, як прыйшоў у прафесію, да дзён апошніх.
Нарадзіўся А.А. Атрохаў 27 ліпеня 1961 года ў в. Вуглы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Уся працоўная дзейнасць гэтага чалавека звязана з Бабруйскім раёнам. Прайшоў шлях ад галоўнага агранома “Калгаса імя Пушкіна” да дырэктара філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — быў на чале дадзенага калектыву болей за 10 год. Пасля працаваў намеснікам дырэктара філіяла “Агракамбінат КХП”, апошнія гады ўзначальваў калектыў ААТ “Неўскі-Агра”.
Дзе б ні працаваў Аляксандр Аляксандравіч, рабіў гэта добрасумленна і з самааддачай. Без сумнення можна сказаць, што аграрная галіна страціла аднаго з найлепшых сваіх прадстаўнікоў – яго не стала ў ноч з 4 на 5 мая.
Выказваем спачуванні родным і блізкім нябожчыка.