Темы

Пайшоў з жыцця дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Атрохаў

Пайшоў з жыцця дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Атрохаў

Выдатны арганізатар, дальнабачны гаспадарнік, хлебароб па ўкладу жыцця і ўнутраным адчуванні, Аляксандр Аляксандравіч пранёс праз усё жыццё любоў да хлебнай нівы, пра якую нястомна клапаціўся ад першых дзён, як прыйшоў у прафесію, да дзён апошніх.

Нарадзіўся А.А. Атрохаў 27 ліпеня 1961 года ў в. Вуглы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Уся працоўная дзейнасць гэтага чалавека звязана з Бабруйскім раёнам. Прайшоў шлях ад галоўнага агранома “Калгаса імя Пушкіна” да дырэктара філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — быў на чале дадзенага калектыву болей за 10 год. Пасля працаваў намеснікам дырэктара філіяла “Агракамбінат КХП”, апошнія гады ўзначальваў калектыў ААТ “Неўскі-Агра”.

Дзе б ні працаваў Аляксандр Аляксандравіч, рабіў гэта добрасумленна і з самааддачай. Без сумнення можна сказаць, што аграрная галіна страціла аднаго з найлепшых сваіх прадстаўнікоў — яго не стала ў ноч з 4 на 5 мая. 

Выказваем спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем