Темы

У Вішнёўскім сельвыканкаме — новы старшыня

У Вішнёўскім сельвыканкаме — новы старшыня

З 6-га красавіка на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Вішнёўскага сельвыканкама заступіў Сяргей Бусел. Сяргей Ігаравіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Бабруйску. Мае вышэйшую адукацыю — скончыў у 2006 годзе Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога, у 2011-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца магістрантам магістратуры Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Ахова працы і эрганоміка”.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе пасля заканчэння Бабруйскага аўтатранспартнага тэхнікума слесарам-рамонтнікам Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, там жа на працягу года быў за вадзіцеля аўтапагрузчыка. Перш чым паступіць ва ўніверсітэт паспеў папрацаваць токарам механазборачнага цэха “Бабруйсксельмаша”, токарам прэсава-зварачнага ўчастка механазборачнага корпуса завода ТДіА. З 2005 года на гэтым жа прадпрыемстве — майстар прэсава-зборачнага ўчастка, з 2008 па 2010 — старшы майстар, затым — начальнік змены цэха зборкі. На працягу трох год быў за майстра нарыхтоўча-прэсавага цэха ААТ “ТАіМ”. З 2015 па 2017 год працаваў галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска. З 2017 па 2018 г. г. — загадчыкам гаспадаркі ДУА “Гімназія-каледж мас­тацтваў г. Бабруйск”. З 2018 года да прызначэння на цяперашнюю пасаду працаваў галоўным спецыялістам аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

К каждой ситуации — индивидуальный подход

1 июля 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня Независимости Президент Беларуси помиловал 32 осужденных

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Предприятия «Белгоспищепрома» презентовали сладости в фирменном стиле «Славянского базара»

1 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Экономика

Национальный сервис мгновенных QR-платежей «КРОК» запускается в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Что изменится для белорусов с 1 июля. Самые важные нововведения

1 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем