У раёне працягваюцца пасяўныя работы
Цалкам пасеяўшы клінок ранняй ярыны — збожжавыя і зернебабовыя расліны, у сельгасарганізацыях пасяўную і звязаныя з ёй работы працягваюць.
У ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра” сеюць цукровыя буракі — з плану ў 600 гектараў на дзве гаспадаркі пасеялі крыху болей за палову. У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” ужо ўнеслі ў глебу насенне кукурузы на плошчы 110 гектараў (запланавана 450 га). У гэтай жа гаспадарцы і шэрагу іншых сеюць адналетнікі — пасеяна 550 гектараў, у СВК “Гігант” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” пасеяна адпаведна 130 і 100 га яравога рапсу.
Разам з тым у гаспадарках рыхтуюць палі пад сяўбу, вывозяць і ўносяць у глебу арганічныя ўгнаенні, падсейваюць мнагалетнюю траву, займаюцца хімпраполкай азімай збажыны, апрацоўкай азімага рапсу ад шкоднікаў і іншымі, характэрнымі для гэтай пары справамі.
Алена КАРПЕНКА.