У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы

Вынікі работы жывёлагадоўлі за тры месяцы бягучага года падвялі ў раёне ўчора — семінар-нарада з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшоў на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый пазнаёміліся з заслугоўваючымі ўвагі паказчыкамі работы галіны філіяла “Варатынь” (тэмп росту вытворчасці малака за студзень-сакавік, у параўнанні з 2020 годам, — 128,5%, на адну карову за тры месяцы надоена 1 959 кг (+375 кг), пра што расказала Марына Аўрамчык, памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы. На МТК “Варатынь” даведаліся аб умовах утрымання жывёлы, ветэрынарнай апрацоўцы рагуль, тэхналагічных прыёмах ацёлу, выпойванні нованароджаных цялятак малозівам. На ферме па вырошчванні цялят в. Доўгі Клін пазнаёміліся з кармленнем маладняку, падрыхтоўкай памяшканняў пасля зімне-стойлавага перыяду, утрыманнем жывёлы ва ўмовах летніх лагераў.

— У цэлым сітуацыя з вытворчасцю малака ў раёне па выніках трох месяцаў станоўчая, нядрэнна спрацавалі па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней.  Бачна работа з асемяненнем жывёлы. Але застаюцца пытанні да невытворчага выбыцця, над вырашэннем якіх трэба ўзмоцнена працаваць. Пра гэта сёння шмат гаварылі, таму будзем спадзявацца, што па выніках паўгоддзя зрухі будуць і тут, — адзначыў кіраўнік раёна.

За тры месяцы вытворчасць малака ў раёне склала 9 619 т або 117,7% у параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года, таварнасць  — 89,8% (+0,7%), атрыманы сярэдні ўдой ад каровы 1 092 кг (+163 кг), вытворчасць буйной рагатай жывёлы склала 774 т (107,2%).

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.