У Брожскім сельвыканкаме — новы старшыня
З 9 красавіка выконваючым абавязкі старшыні Брожскага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Максім Іўкін.
Максім Анатольевіч нарадзіўся ў 1992 годзе ў вёсцы Старое Прыбужжа Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю — у 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Землеўпарадкаванне”.
З 2014 па 2019 год працаваў інжынерам па землеўпарадкаванні праектна-вышуковага аддзела №4 РДУП “Проектный институт Могилевгипрозем” РУП “Проектный институт Белгипрозем”. З 2019 года і да прызначэння на цяперашнюю пасаду — галоўным спецыялістам аддзела землеўпарадкавання Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта.
Алена КАРПЕНКА. Фота Вольгі ГРЭК.