У Бабруйскім раёне пачалі сеяць ярыну

Пасяўная кампанія стартавала на Бабруйшчыне ў мінулыя выхадныя. У адкрытых акцыянерных таварыствах “Неўскі-Агра”, “Міхалёўская Ніва”, “Агракамбінат Бабруйскі” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сяўбу ранняй ярыны пачалі традыцыйна з аўсу — у народзе кажуць “сей авёс у гразь, будзеш князь”. У “Харчавіку-Агра” ўносяць у глебу таксама і насенне аўсу. Філіял “Варатынь” распачаў пасяўную кампанію зернебабовымі.

Усяго ў гэтую весну, як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, пад раннюю ярыну — збожжавыя і зернебабовыя расліны, у раёне плануецца заняць 4 438 гектараў, у тым ліку 650 га — пад авёс, 2 898 га — пад ячмень, 890 га адведзена пад зернебабовы клінок.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.