Сяўба ранняй ярыны ў стадыі завяршэння
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ранняй ярыны — збожжавых і зернебабовых раслін, у раёне пасеяна 3 922 гектары ці 90% ад плану. Гаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў (ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра”), прыступілі да іх сяўбы. На раніцу ўчарашняга дня было пасеяна 72 га з 600 запланаваных.
І ўжо пасля 25 красавіка ў раёне плануецца прыступіць да пасеву кукурузы. Цяпер у гаспадарках актыўна рыхтуюць да гэтага глебу — займаюцца ворывам, унясеннем арганічных угнаенняў. Аб’ёмы плошчаў пад расліну прадугледжаны немалыя — 7 500 гектараў, з якіх 3 400 га — пад кукурузу на зерне.
Што да доглядных работ, то ва ўсіх сельгасарганізацыях завершана першая падкормка азімай збажыны і рапсу, асобныя прыступілі да гэтай работы другі раз. Рапс таксама апрацоўваецца ад шкоднікаў.
Алена КАРПЕНКА.