Скарбонка высокіх вучнёўскіх перамог папоўнілася

11 красавіка адбыўся эфір фіналу рэспубліканскай інтэлектуальнай гульні тэлепраекта “Я ведаю!” сярод навучэнцаў 6-х класаў.  Пераможцам стаў вучань нашага раёна — фіналіст гульні Цімур Смольскі з Гарбацэвіцкай сярэдняй школы.

Пра Цімура мы ўжо пісалі. Нагадаем, хлопчык усебакова адораны: і вучнёўскія прадметы засвойвае на 9-10 балаў, і з’яўляецца пастаянным пераможцам творчых конкурсаў у музычнай школе, дзе з задавальненнем займаецца.

Перамозе ў інтэлектуальным спаборніцтве 6-класнік абавязаны педагогам школы, якія натхнілі, дапамагалі і падтрымлівалі. І найперш — класнаму кіраўніку, настаўніку фізікі В.П. Вінакур, якая была за суправаджатую на запіс тэлеперадачы з яго ўдзелам.

Алена КАРПЕНКА. На фота: цырымонія ўзнагароджання пераможцы міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенкам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.