Прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў
20 красавіка ў актавай зале раённага Цэнтра культуры прайшло пашыранае пасяджэнне прэзідыума Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Марачкавай.
Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні выканаўчай, унутрыпрафсаюзнай дысцыпліны, аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюза, турысцка-экскурсійнай дзейнасці, а таксама сітуацыя ў працоўных калектывах.
З дакладам па гэтых пытаннях выступіла старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер, судакладчыкамі — старшыні райкамаў прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач і работнікаў АПК Надзея Дудаль.
У выпрацаванай прэзідыумам Савета пастанове даведзена раённаму аб’яднанню прафсаюзаў на пасяджэннях кіруючых прафсаюзных органаў рэгулярна абмяркоўваць пытанні выканання раней прынятых пастаноў, праводзіць маніторынгі ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны ў прафсаюзных арганізацыях з наступным штоквартальным абмеркаваннем іх вынікаў на пасяджэннях кіруючых прафсаюзных органаў. Раённым галіновым і пярвічным прафсаюзным арганізацыям — выконваць фінансавую дысцыпліну, своечасова інфармаваць членаў прафсаюза аб прымаемых рашэннях, дзеяннях і дасягненнях прафсаюзаў. У мэтах павышэння эфектыўнасці работы па аздараўленні забяспечыць сістэмнае інфармаванне членаў прафсаюза пра магчымасць аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, у тым ліку на базе санаторыяў Белпрафсаюзкурорта, са зніжкай у памеры 25% на санаторна-курортныя пуцёўкі членам прафсаюза і іх дзецям (разам з бацькамі), актывізаваць работу па ажыццяўленні турысцка-экскурсійнага абслугоўвання членаў прафсаюза. Праводзіць тлумачальную работу сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый у мэтах захавання станоўчага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектывах.
Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на прэзідыум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.