Темы

Пра вайсковую службу — на ўласныя вочы і з першых вуснаў

Пра вайсковую службу — на ўласныя вочы і з першых вуснаў

Пазнаваўчае і захапляльнае мерапрыемства ў межах метадычнага аб’яднання настаўнікаў дапрызыўной падрыхтоўкі сельскіх устаноў адукацыі наладзіў для педагогаў і юнакоў-старшакласнікаў аддзел па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама сумесна са 147-м зенітным ракетным палком і ваенным камісарыятам г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў у першы дзень тыдня.

— Мэта мерапрыемства — ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, павышэнне сярод раённых школьнікаў прэстыжу ваеннай службы і матывацыі да яе праходжання. 147-ы зенітны ракетны полк замацаваны за нашымі ўстановамі адукацыі, на працягу года мы цесна ўзаемадзейнічаем — вайскоўцы праводзяць практычныя заняткі са старшакласнікамі ў школах, на тэрыторыі палка штолета ладзяцца зборы па дапрызыўной падрыхтоўцы, — адзначыла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета райвыканкама Вікторыя Шунько.

Спалучыўшы ваенна-палявыя зборы школьнікаў і метадычны занятак з педагогамі па дапрызыўной падрыхтоўцы, вайскоўцы прадэманстравалі дзецям і нагадалі дарослым пра агнявую падрыхтоўку, заняткі па страявой, методыку заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы. Пазнаёмілі юнакоў з найбольш значнымі ваенна-прыкладнымі нарматывамі, з паласой перашкод. Правялі экскурсію па воінскай часці, дзе ў юнакоў была магчымасць пазнаёміцца з бытам, умовамі пражывання вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, паразмаўляць з тымі, хто яе гэтым часам нясе. Пазнаёміліся таксама з узбраеннем — ваеннай і спецыяльнай тэхнікай.  

Заняткі непасрэдна на тэрыторыі часці, па словах старшага афіцэра па інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце маёра Уладзіміра Сяргеевіча Моняка, найлепшым чынам садзейнічаюць павышэнню прэстыжу ваеннай службы і матывацыі моладзі да яе. “На свае вочы пабачыўшы, як жывуць вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, чым займаюцца, якімі ведамі і вопытам узбагачаюцца, як набіраюцца фізічнай моцы (для апошняга створаны ўсе ўмовы), паразмаўляўшы з тымі, хто сёння стаіць на варце Радзімы, маладыя людзі пачынаюць праяўляць большую цікавасць да службы, а некаторыя (ёсць і такое) перастаюць пасаваць перад нязведаным, успрымаць службу як нешта надзвычайнае, — адзначыў маёр Моняк.

І сапраўды — скаваныя ў першыя хвіліны хлопцы праз гадзіну-другую заняткаў дэманстравалі непадробную цікавасць да прадмету размовы. Хто з асцярогай, а хто ўпэўнена апраналі бронежэлеты і каскі, выконвалі разборку-зборку аўтамата Калашнікава, каманду “радыяцыйная небяспека”, знаёміся з прыёмамі тактычнай падрыхтоўкі. Падчас экскурсіі па казарме дазналіся пра воінскі ўстаў, распарадак дня армейцаў, атрымалі адказы на пытанні — чаму салдатам тэрміновай службы не дазволена карыстацца сучаснымі смартфонамі, насіць модную прычоску і шэраг іншых.  

Практыку збораў на тэрыторыі часці зацікаўленыя службы намераны працягнуць.

У гэты ж дзень хлопцы-старшакласнікі прынялі ўдзел у ініцыяванай камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама моладзевай дыялогавай пляцоўцы “Учынкі, якія вядуць у пастку”. Паглядзелі відэаролік пра шкоду алкагалізму, з урачом-нарколагам бабруйскага наркалагічнага дыспансера Людмілай Рогавай паразважалі, як не стаць закладнікам гэтай і іншых шкодных звычак, з псіхолагам установы Аленай Ганчаровай — як навучыцца жыць у ладзе з сабой. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Праташчык пазнаёміла прысутных з асноўнымі тэндэнцыямі падлеткавай злачыннасці ў раёне. Аляксандра Лукаўская, старшы памочнік пракурора раёна, нагадала аб адказнасці за супрацьпраўныя ўчынкі. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дзіяна Каштанава давяла да непаўналетніх інфармацыю пра другасную занятасць і працаўладкаванне ў летні перыяд.  

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость
Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем