Темы

Любоў Лебедзева з СВК “Гігант” — лепшы жывёлавод раёна

Любоў Лебедзева з СВК “Гігант” — лепшы жывёлавод раёна

Пераможца раённага спабор­ніцтва па сацыяльна-экана­мі­­чнаму развіццю за 2020 г. у намінацыі “Лепшы аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы” Любоў Мікалаеўна Лебедзева, як і большасць лю­дзей сельгасвытворчасці, якія і нарадзіліся, і дарослае жыццё звязалі з вёскай, у размове ад сціпласці губляецца. Маўляў, што пра мяне напішаш — усё адно і тое ж, з дня ў дзень, на працягу дзясяткаў год…

Але ж майстэрства і куецца гадамі. Стаць прафесіяналам, усё роўна ў якой прафесіі ці занятку, — няпростая справа. Дасягаецца не толькі набытым за гады вопытам, але спалучэннем у чалавека якасцяў, здольных задаць вопыту належны, вытворча-эфектыўны накірунак — працавітасцю, адказнасцю, мэтанакіраванасцю, сумленнем. Гэтым прыроджаным і закладзеным бацькоўскім выхаваннем скарбам валодае далёка не кожны. Таму і не кожны выходзіць у перадавікі.

У “Гігант” на пачатку 90-х маладая сям’я Лебедзевых прыехала з суседняга Кіраўскага раёна: тут можна было атрымаць працу з нядрэнным заробкам і галоўнае — жыллё. Муж гераіні аповеду, Васіль Аўрамавіч, уладкаваўся жывёлаводам, пасля (працуе і цяпер) трактарыстам-машыністам, сама ж яна і за даярку была, і маленькіх цялятак даглядала, і вось ужо 20 год — за аператара па адкорме на ферме вёскі Бірча. Зрэшты, у гэтым населеным пункце маладой сям’і вылучылі і дом для пражывання. І вось ужо трыццаць год Любоў Мікалаеўна штораніцы і штовечара ідзе на ферму, каб напаіць-накарміць жывёлу, стварыць належныя ўмовы для яе росту, дасяг­нуць высокіх прывагаў — сваёй працай зрабіць пэўны ўнёсак у агульную справу паляпшэння фінансава-эканамічнага стану гаспадаркі, якой, як лічыць, многім абавязана. Гэтым часам, разам з трымя сяброўкамі па працы, жанчыны абслугоўва­юць прыкладна 200 галоў буйной рагатай жывёлы. Сочаць не толькі за рацыёнамі кармлення — на сучасным этапе ручная раздача корму заменена на механізаваную, што, па словах субяседніцы, значна аблегчыла працу жывёлавода — але і за станам яе здароўя, каб своечасова адрэагаваць на праблему.

Дзеці перадавіка вытворчасці таксама звязалі лёс з сельскай гаспадаркай. Дачка вывучылася на агранома, з нядаўняга часу працуе ў суседнім ААТ “Міхалёўская Ніва”. У СВК “Гігант” працуюць зяць і 20-гадовы сын Лебедзевых.

Калі ладзіцца на працы, калі ўсё добра ў дзяцей, калі радуюць усмешкамі ўнукі, гэта і ёсць для яе, як кажа мая субяседніца, найбольшы падарунак і найбольшае шчасце.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем