У клопаце пра чалавека

Старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі наведаў на тыдні аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў вёсцы Вішнёўка.

Кіраўнік раёна пазнаёміўся са створанымі бытавымі ўмовамі для людзей, на чый лёс выпала пакінуць звыклае жыццё ў сваіх дамах, з арганізацыяй іх догляду і вольнага часу. Зрэшты, пра апошняе найбольш даведаўся ад саміх пастаяльцаў. Бабулі і дзядулі ахвотна ўступалі са старшынёй райвыканкама ў размову, дзяліліся меркаваннямі пра свой побыт, дэманстравалі ўтульныя пакоі для пражывання. Аляксандр Сухадольскі ў сваю чаргу пажадаў субяседнікам здароўя, персанал і кіраўніцтва падзякаваў за сумленнае выкананне ўскладзеных на сябе абавязкаў, стварэнне належнага догляду і цёплай псіхалагічнай атмасферы для людзей, якія сваёй працай стваралі дабрабыт раёна і краіны. 

Алена КАРПЕНКА.  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.