Темы

Тэхналогіі і яшчэ раз тэхналогіі

Тэхналогіі і яшчэ раз тэхналогіі

У намінацыі “За павелічэнне вытворчасці рапсу” пераможцам прызнаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гігант”, кіраўніком якога з нядаўняга часу з’яўляецца Васіль Пятровіч Жук.

У мінулым годзе пад расліну ў гаспадарцы было занята 530 гектараў плошчаў, да ўборкі ж належала толькі 277 га: каля паловы пасеваў знішчыла непагадзь. Але дзякуючы дасягнутаму высокаму ўраджаю (44,6 цэнтнера з гектара ў вазе пасля дапрацоўкі) масланасення атрымалі нават болей (1 236 т), чым у папярэднім годзе (1 106 т), калі пасяўная і ўборачная плошчы складалі паўтысячы гектараў.

Чаму абавязаны ў “Гіганце” высокаму ўраджаю рапсу? На гэтае пытанне ў гаспадарцы адказваюць лаканічна — надвор’ю і строгаму падыходу да тэхналогіі выро­шчвання культуры. Сярод апошняга — належная апрацоўка глебы пад сяўбу, што стварыла спрыяльныя ўмовы для прарошчвання раслін, аптымальны тэрмін сяўбы, своечасовыя і ў поўным аб’ёме доглядныя мерапрыемствы, у тым ліку прымяненне неабходных мікраэлементаў, мінеральных угнаенняў.

Маючы лінію па перапрацоўцы рапсу, з сабранага ўраджаю ў СВК “Гігант” атрымалі алей і жмых для рэалізацыі. Апошні прызначаны таксама для выкарыстання ў якасці складаючай камбікармоў, якія гатуюць на ўласным камбікормавым заводзе для мэт жывёлагадоўлі і продажу.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем