Темы

Перамога ў намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” — у ААТ “Міхалёўская Ніва”

Перамога ў намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” — у ААТ “Міхалёўская Ніва”

Для сельгасарганізацыі, якую з сярэ­дзіны 2019 года ўзначаліла Алена Васільеўна Пацыенка і якая перажыла не лепшыя часы свайго функцыянавання (да 2019 года значылася ў статусе банкрута), — гэта асабліва важна. Доказ таго, што калектыў працаздольны, што няхай і спатыкаючыся, але “Міхалёўская Ніва” рухаецца ў правільным накірунку, да страчанай даўняй традыцыі — быць у перадавіках, а людзі ўсведамляюць ступень адказнасці за ўласны і калектыву дабрабыт.

Пералік мер, якія дазволілі сельгасарганізацыі выйсці на лідарства ў намінацыі, Алена Пацыенка пачынае з узмац­нення працоўнай і вытворчай дысцып­ліны ў калектыве — асновы асноў любой вытворчасці. Апошняе разам з вырашэннем кадравага пытання, трываласцю кармавой базы (гаспадарка актыўна супрацоўнічае з ЗАТ “Экамол-Агра” па набыцці камбікармоў, прэміксаў), збалансаванасцю рацыёнаў кармлення жывёлы, праведзенай работай па ўзнаўленні статка за кошт уласна нарошчанага пагалоўя, з укараненнем тэхналагічных патрабаванняў да вытворчасці, сярод якіх і рэгулярнае тэхабслугоўванне даільнага абсталявання — прывяло да станоўчага выніку ў малочнай галіне. У 2020 годзе ўдой малака на рагулю, у параўнанні з папярэднім годам, павялічылі на 1 937 кг да 4 466 кг, фінансава амаль не ўклаўшыся ў гэта (рэнтабельнасць малака без малога 19%), а толькі за кошт выканання тэхрэгла­ментаў.

— Да рэкамендацый вобласці, раёна пільна прыслухоўваемся і безагаворачна выконваем, а бачачы станоўчы вынік, цікаўнасць да новага толькі ж павяліч­ваецца. Тым болей, што сама я вельмі люблю эксперыментаваць, — дзеліцца Алена Пацыенка.

Упэўнена, з тэмпам росту сярэднесутачных удояў 140%, нарошчваюць жывёлаводы “Міхалёўскай Нівы” аб’ёмы вытворчасці таксама і сёлета — патэнцыял гэтага, як лічаць, яшчэ вялікі.

Малако прынесла гаспадарцы палову ад агульнага аб’ёму гадавой выручкі, а гэта, па словах дырэктара, жывыя грошы на штодзённыя патрэбы, якіх асабліва цяпер, з вясной, патрабуецца вельмі шмат. Другую палову выручкі гаспадарка атрымала ад продажу мяса — у дадзеным накірунку таксама прынята нямала мер, і ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, у тым ліку цукровых буракоў. Пры гэтым кожную капейку, як і дома, перш чым патраціць, дырэктар пралічвае, вылучаючы першаступеннае і найбольш важнае. І ні на хвіліну не пакідае вытворчасць без увагі, што, як лічыць, засяроджвае, арганізуе калектыў.

Павелічэнне эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі і рацыянальны падыход да гаспадарання далі магчымасць павысіць заробак працаўнікам, набыць новую (у лізінг і за ўласныя сродкі) сельгастэхніку, яшчэ двумя кормараздатчыкамі дапамагла вобласць, за што гаспадарка ім удзячная.

— Да фінансавай самастойнасці нам яшчэ нямала рухацца наперад, — кажа дырэктар Пацыенка. — Але калектыў і сама я надзвычай зацікаўленыя ў гэтым: мы тут жывем, працуем і каму, як не нам, развіваць гаспадарку, якая дае нам магчымасць зараб­ляць грошы, паляпшаць свой дабрабыт. Вядома ж, пакуль цяжка і вельмі цяжка. Але ж і не адступілі назад, і не стаім на месцы — няхай не два крокі, але адзін зрабілі наперад, а гэта ўжо, лічу, нямала.

Шмат планаў у калектыву на бягучы год. З вялікай увагай падыйшлі да структуры пасяўных плошчаў і вызначэння месцаў сяўбы раслін. Гэтым часам завяршаюць падрыхтоўку сельгас­тэхнікі да пасяўной, адначасова шукаюць рашэнні шэрагу жывёлагадоўчых патрэб — абсталяваць прафілакторый для маладняку, зрабіць пад’язныя шляхі да хлявоў, сянажных траншэй на малочна-таварных аб’ектах, дзве траншэі пабудаваць, агара­дзіць фермы… Планаў, па словах Алены Пацыенка, грамаддзё, і калектыў будзе старацца іх ажыццявіць.

Дарэчы
Тэмп росту валавой вытворчасці прадукцыі за 2020 год, у параўнанні з 2019-м, склаў 143%.
На аднаго працаўніка атрымана валавой прадукцыі 59 тысяч руб­лёў, выручкі — 47,8 тысяч рублёў. Чысты прыбытак ААТ “Міхалёўская Ніва” за 2020 год 149 тысяч рублёў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем