Темы

На варце здароўя вяскоўцаў

На варце здароўя вяскоўцаў

Колькі б ні казаў слоў удзячнасці медыкам — іх не будзе многа. І тым болей цяпер, падчас пандэміі каронавіруса, калі напружанне на работнікаў лячэбных устаноў павялічылася ў разы. Прычым, не толькі фізічнае — з гэтым звыкнуцца прасцей, але псіхічнае: аказваючы дапамогу іншым, доктар штораз ставіць пад пагрозу сябе. Дый урэшце рэшт — ён не ўсемагутны. Пацыенты ж, здараецца, замест таго каб да сябе ставіць патрабаванне за страчанае здароўе, выплёскваюць негатыў на медыка.

Між тым медыцына — галіна, у якую часцей, чым куды, ідуць па закліку сэрца. Мэтай — дапамагаць людзям вярнуць здароўе, ратаваць у надзвычайнай сітуацыі многія акрыляюцца з дзяцінства, натхніўшыся бацькоўскім клопатам пра бліжняга. Незнарок у медыцыне частыя сямейныя дынас­тыі — бацька, маці, брат, сястра… Такім людзям не варта казаць, што будзе нялёгка, што не заўжды ўдзячна, не надта грашова. Усё гэта яны ведаюць — і ўсё роўна выбіраюць медыцыну.

З сям’і медыкаў і Ірына Леа­нідаўна Анісімава, урач агульнай практыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 ці, як многія па звычцы называюць, “раённай”. Баб­руйскімі дактарамі былі і бацька, і маці гераіні аповеду. І хоць на прафесійны выбар маленькай Ірыны родныя не ўплывалі, яе рашэнне працягнуць сямейную прафесію адобрылі.

— З дзяцінства назірала за работай бацькоў, ганарылася імі. Медыцынскія тэмы ў сям’і, дзе болей чым адзін доктар, — пастаянныя. Абмяркоўваліся ў звыклай хатняй абстаноўцы, за святочным сталом, з сябрамі-калегамі. Тут хочаш-не хочаш — будзеш іх удзельнікам, — з усмешкай кажа Ірына Леанідаўна. — Мяне такія размовы заўжды прыцягвалі, хвалявалі, любіла ўяўляць, як сама буду лячыць людзей, дарыць ім шчасце выздараўлення.

Прылежнае навучанне ў школе, а затым у Гродзенскім дзяржаўным медінстытуце мару Ірыны ажыццявілі — у 1995 годзе яна вярнулася на малую радзіму дыпламаваным спецыялістам. Прычым, сям’я папоўнілася яшчэ адным медыкам — мужам Ірыны, з якім пазнаёміліся і пасябравалі ў часы навучання, таксама бабруйчанінам. І ўжо зусім нічога дзіўнага, што дачка Анісімавых таксама студэнтка мед­універсітэта.

У размове з Ірынай Леанідаўнай пра станоўчыя і не надта бакі прафесіі субяседніца адзначае, што першае пераважае. Засмучае хіба што празмерная “папяровая” работа (з пераходам на электронныя карткі яе, як лічыцца, стане меней) ды адносіны пацыентаў да свайго здароўя. Многія вяскоўцы, як кажа ўрач, асабліва сярэдняга і сталага ўзросту, лічаць, што клопат пра іх здароўе — выключна работа медыкаў, на штогодную дыспансерызацыю асобных не даклікацца. Між тым задача доктара — устанавіць дыягназ і дапамагчы з выбарам лекаў. Станоўчы ж вынік — гэта падыход самога чалавека як да прызначанага лячэння, так да ладу жыцця ўвогуле. Курыць, злоўжываць алкаголем, трымаць у антысанітарыі жыллё і цела і пры гэтым быць здаровым — немагчыма. Прымаць прызначаныя лекі толькі тады, калі хвароба дае пра сябе знаць, і забывацца, калі адчулі палёгку — таксама няправільна. Здараецца, што, маючы праблему, пацыенты надоўга адцягваюць сустрэчу з доктарам, што пагаршае іх стан, скарачае шанцы на выздараўленне. Праўда, радуе тое, па словах урача Анісімавай, што маладое пакаленне ставіцца да здароўя з большай увагай і адказнасцю.

Не абмінулі ў размове з доктарам і работу ў сітуацыі з каронавірусам. Наш раён, па словах субяседніцы, хвароба закранула ў гэткай жа ступені, як і іншыя рэгіёны краіны. Таму і выклікаў на дом, і пацыентаў на прыёме сёлета, у параўнанні з папярэднімі гадамі, прыкметна болей. У адпаведнасці з графікам субяседніца, як і іншыя ўрачы агульнай практыкі паліклінікі, вядзе прыём пацыентаў з павышанай тэмпературай і іншымі сімптомамі рэспіраторных захворванняў. Сябе ў такіх выпадках засцерагае не толькі медыцынскай маскай, але і ахоўным адзеннем.

Для людзей з павышанай тэмпературай у паліклініцы наладжаны асобны ўваход. Усё арганізавана такім чынам, каб яны не сутыкаліся з пацыентамі з іншымі паталогіямі. Гэтая мера дзейнічае ад з’яўлення першых хворых на кавід. Вяскоўцы пра гэта ведаюць, тым болей што інфармацыя размешчана на бачным месцы на ўваходзе ў медустанову. Шанцы трапіць праз агульны ўваход тым, хто заразіўся на небяспечную інфекцыю, але пакуль не ведае пра гэта, мінімальныя: пры ўваходзе ў паліклініку кожнаму вымяраецца тэмпература.

Пацікавіліся ў доктара і патрэбай у вітамінах у гэтую пару. Апошнія, як аказалася, карысныя пры ўмове, што прызначыць іх урач. У адваротным выпадку замест карысці могуць прынесці шкоду.

…Пра што марыць доктар Анісімава? Пра падарожжы, знаёмства з нязведанымі мясцінамі, краінамі — у свеце столькі ўсяго прыгожага! Праўда, пакуль ажыццяўленне гэтага адкладваецца: каронавірус “не адпускае” тэрыторыі.

Каб не заканчваць на сумнай ноце, пагаварылі з Ірынай Леанідаўнай пра жаночае свята, якое на падыходзе. Аказалася, у сям’і дактароў Анісімавых, як і ў большасці нашых чытачоў, яно чаканае, з абавязковымі святочнымі атрыбутамі і сюрпрызамі-падарункамі. Кошт пры іх выбары, як кажа субяседніца, зусім не галоўнае. Галоўнае, каб былі ад душы.

Алена КАРПЕНКА. Фота bobruisk.ru.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024