Темы

У СВК “Гігант” — новы кіраўнік

У СВК “Гігант” — новы кіраўнік

Сёння агульным сходам работнікаў СВК “Гігант” (пераважнай большасцю галасоў) старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва абраны Васіль Пятровіч Жук. Да гэтага, з 31 снежня 2020 года, ён займаў пасаду намесніка старшыні па вытворчасці дадзенага сельгаспрадпрыемства з ускладзенымі абавязкамі старшыні праўлення СВК “Гігант”.

Удзел у сходзе, які прайшоў у сельскім Доме культуры аграгарадка Міхалёва, прыняў і старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Ён шчыра падзякаваў за працу калектыву, чыімі намаганнямі на працягу не аднаго дзясятка год з годнасцю дасягаліся асноўныя фінансавыя і валавыя паказчыкі, і адзначыў, што “Гігант” быў і павінен застацца прадпрыемствам-флагманам Бабруйскага раёна. Прадстаўляючы кандыдатуру Васіля Жука, старшыня райвыканкама заўважыў, што за плячыма гэтага чалавека не адзін год працы на кіруючых пасадах і плённыя вынікі ў развіцці найбольш складанага накірунку сельгасвытворчасці — жывёлагадоўлі.

Галасаванне па рашэнні схода было адкрытым. Пераважная большасць работнікаў “Гіганта” кандыдатуру Васіля Жука на пасаду старшыні праўлення падтрымала.  

Падзякаваўшы за давер, новы кіраўнік “Гіганта” заўважыў, што намераны развіваць усе напрамкі дзейнасці гаспадаркі, працягнуць традыцыю калектыву быць у лідарах па вытворчасці сельгаспрадукцыі, нарошчваць аб’ёмы выручкі ад яе рэалізацыі, памнажаць дабрабыт работнікаў. Васіль Пятровіч таксама адзначыў, што ў дадзеным накірунку ўжо прадпрынята.

У завяршэнне мерапрыемства член праўлення СВК “Гігант” Мікалай Аляксандравіч Сакун прапанаваў сходу згадаць хвілінай маўчання Міхаіла Пятровіча Левакова. Новаму ж кіраўніку пажадаў шматгадовай плённай працы на карысць раёна і калектыву — людзей, якія сваімі вынікамі штогод пацвярджаюць, што любяць і ўмеюць годна працаваць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

На фота да матэрыялу — кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі віншуе Васіля Жука з прызначэннем на пасаду.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем