Темы

Праяві сябе ў “#Мая_зямля_Прыдняпроўе” і атрымай станоўчыя ўражанні

Праяві сябе ў “#Мая_зямля_Прыдняпроўе” і атрымай станоўчыя ўражанні

Абласны праект “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” стартаваў 15 лютага. Удзел у ім прымаюць усе раённыя ўстановы адукацыі. Актуальнасць праекта абумоўлена неабходнасцю прасоўвання рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, малых і сярэдніх гарадоў як спосабу захавання ўнікальнай сацыякультурнай спадчыны Прыдняпроўскага краю, стварэнне станоўчага іміджу Магілёўшчыны на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Мэта праекта — фарміраваць у падрастаючага пакалення асновы каштоўнасных адносін да сацыякультурнай спадчыны, прывіваць галоўныя каштоўнасці, ідэі, меркаванні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, фарміраваць асобу, здольную адэкватна ўспрымаць падзеі, што адбываюцца ў свеце і краіне, разумення сябе, свайго месца ў грамадстве.

Улічваючы тое, што сацыяльна-культурную сферу сучаснага грамадства немагчыма ўявіць без такога магутнага элементу асветніцкай дзейнасці, як турысцка-экскурсійная работа, улічваючы прыцягальнасць гэтай формы азнаямлення з гісторыяй і культурай рэгіёнаў, дзецям і дарослым (да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто любіць малую радзіму) прапаноўваецца паўдзельнічаць у стварэнні дакладных турыстычных маршрутаў, відэаматэрыялаў, інтэрактыўных карт, віртуальных экскурсій і іншых прадуктаў, выкарыстоўваючы для гэтага разнастайныя метады і апаратна-праграмныя сродкі ў вобласці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і геаінфармацыйных сістэм. Ад распрацоўшчыкаў таксама спатрэбіцца — і гэта асабліва важна — пастаяннае павышэнне ўзроўню самаадукацыі і самаразвіцця.

У раённым вучэбна-метадычным кабінеце паведамілі, што праект мае быць рэалізаваны ў тры этапы. Першы праходзіць ва ўстановах адукацыі ў рамках конкурсу “Вандроўка ў мінулае”. Па яго выніках да 31 мая матэрыялы ўстаноў адукацыі будуць сістэматызаваны і абагульнены, удзельнікі праекта да 10 снежня наведаюць знакавыя сацыякультурныя аб’екты раёна.

Другі этап раённы (рэгіянальны) арганізаваны ў рамках правядзення конкурсу “Раён адчыняе дзверы”. Раённыя матэрыялы да снежня прадастаўляюцца ў Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі ў выглядзе інтэрактыўнай мультымедыйнай прэзентацыі (ад 5 да 15 хвілін) з утрыманнем інфармацыі пра сацыякультурныя, гістарычныя, этнаграфічныя, прыродныя і іншыя цікавыя аб’екты раёна. Прэзентацыя пры гэтым можа ўтрымліваць тэкставую, графічную, відэа- і аўдыёінфармацыю. Трэці этап будзе рэалізавацца ад 10 снежня і на працягу 2022 года. На падставе раённых і гарадскіх прэзентацый плануецца стварыць даведнік па Магілёўскай вобласці, інтэрактыўную карту “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” і мабільнае прылажэнне пад такой назвай. Апошняе будзе прапанавана ўстановам адукацыі для выкарыстання ў сваёй дзейнасці.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

Страны с четвертью населения мира. Главное о большой зарубежной командировке Лукашенко

4 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 4 июля: похолодание и вероятность гроз

4 июля 2026
Читать новость
Актуально

Акция «Споем гимн вместе» и красочный салют завершили празднование Дня Независимости в Бобруйском районе

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем