Перамогі ў абласным конкурсе па энергазберажэнні

Абласны этап XIV рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон” прайшоў у студзені. У аргкамітэт была накіравана 441 работа з усіх раёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку Бабруйскага.

Днямі стала вядома, што па выніках абласнога конкурсу дыплом 1-й ступені ў намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” (паднамінацыя “Улётка”) прысуджаны навучэнцу Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Іллі Вілксу (кіраўнік І.М. Лось).

Дыплома 3-й ступені ў гэтай жа намінацыі (паднамінацыя “Плакат”) удастоена вучаніца Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ” Валерыя Ліпніцкая (кіраўнік А.П. Ліпніцкая).

Работы пераможцаў будуць накіраваны на рэспуб­ліканскі этап конкурсу. Жадаем школьнікам поспехаў.

Як паведамілі ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце, дадзены конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання ў дзяцей актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энерга­рэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэння культуры звароту з энергарэсурсамі, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энерга­зберажэння.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.