Темы

Не словам, а справай

Не  словам, а справай

Заўважыла, што наш арганізм здольны на многае, у тым ліку засцерагаць ад стрэсу, выкліканага неабходнасцю ўбіраць у сябе чужую, часта да непрыстойнасці эмацыйную інфармацыю. Калі на пачатку масавай мабільнай тэлефанізацыі працяглыя гучнагалосыя размовы выпадковых “суседзяў” па грамадскім транспарце падчас штодзённых ваяжаў на працу і назад у мяне зачастую выклікалі стан, блізкі да ванітавання — з-за гэтага нават даво­дзілася пакідаць тралейбус, не даехаўшы да патрэбнага прыпынку — то з часам арганізм звыкся, стаў сыходзіць у “адключку”, ад чаго размовы-скаргі-жарты хоць па тэлефоне, хоць на яве застаюцца як бы па-за мяне.

Між тым, чалавечы арганізм — механізм не пастаянны. Здольны даваць збоі і без відавочных, здавалася б, прычын, а тут яшчэ кавід і звязаныя з хваробай нязручнасці — тут не ўзяцца, там не стаць… Таму нягучныя — указвала на выхаванне — перамовы трох хлопцаў з ранцамі, як цяпер модна, за плячыма, на выгляд 15-17 год, не раздражнялі, а ў некаторы момант нават зацікавілі. Самы рослы і ху­­дзенькі расказваў, што рукі ад мазуту ён мые снегам, бо гэта зручней, чым падымацца на другі паверх і шукаць там ракавіну. З іншых яго і сяброў слоў склалася ўражанне, што хлопцы прахо­дзяць вытворчую практыку і дзеляцца ўражаннямі. Як гэта звычайна бывае — “а ў нас…”, “а ў нас…”

— Уяўляеце, з намі правялі размову па тэхніцы бяспецы, сказалі, калі што здарыцца — аказваць першую дапамогу, а ні бінту, ні жгута, нічога няма, — прыцішна, але эмацыйна ўзрушана кажа самы высокі.

Два другія па-дзіцячы пырскаюць са смеху:

— Ну вы б і сказалі пра гэта.

— Сказалі.

— І што яны?

— А нічога.

— Жэсць…

— Дык мала таго, — працягвае “высокі”, — кожнаму далі распісацца за выдадзенае быццам бы рабочае адзенне. На самой справе не выдалі, сказалі кожнаму прынесці з дому, — не змяншаючы эмацыйнасці, кажа ён.

— А на гэта што яны сказалі? — ужо без смеху, з павышаным здзіўленнем пытаюцца прыяцелі.

— Ды ў іх на ўсё адзін адказ — няма грошай.

Юны спадарожнік пакінуў тралейбус на прыпынку ці то “вуліца Шмідта”, ці наступным за ім “школа” па вуліцы Мінскай. Але гэта, у прынцыпе, не важна. Важным лічу трансфармацыю, якая можа здарыцца з усведамленнем маладога чалавека і пачынаючага работніка ў выніку безадказнасці, несумленнасці і недальнабачнасці дарослых, якія перанялі ад школы працэс яго выхавання.

Тое, што справа можа разыходзіцца са словам (у школе ці іншай навучальнай установе, напэўна ж, засвойвалі правілы тэхнікі бяспекі) і што праўду з лёгкасцю можна падмяніць няпраўдай, чалавека звычайна спачатку здзіўляе, пасля абурае, далей ён з гэтым звыкаецца, успрымае, як норму. І шанцы таго, што, стаўшы ў галаве прадпрыемства, таксама не знойдзе грошай на аптэчку, прапануе паставіць подпіс пад тым, што не адпавядае рэчаіснасці, значна павялічваюцца. Але ж ці хацеў бы кожны з нас: для сябе, дзяцей і ўнукаў, працы на вышэйапісаным прадпрыемстве?

Я пра тое, што тэорыя так і застанецца тэорыяй, калі яе не падмацоўваць практыкай. Таму ж дзіцяці можна хоць колькі гаварыць, што нельга ісці на чырвонае святло. Але калі бацька ці маці, папярэдне пра тое казаўшы, дазволілі сабе парушыць правілы — дзіця ў большасці выпадкаў паступіць гэтак жа. Можна хоць колькі казаць пра клопат пра людзей, але подпіс замест спецадзення не дазволіць уроку засвоіцца.

Я пра тое, што выхоўваць у чалавеку чалавека трэба не словам, а справай.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует. О принятии решения Совета ЕЭК о маркировке отдельных видов кондитерских изделий в потребительской упаковке средствами идентификации

17 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Им предстоит защищать Родину

17 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Состоялась заключительная сессия второго созыва Молодежного совета при райсовете депутатов

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Объявлены победители смотра-конкурса на лучшую организацию Бобруйского района по охране труда

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Работу советов общественных пунктов охраны правопорядка обсудили на заседании Бобруйского райисполкома

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе областная межведомственная рабочая группа изучает работу с населением

17 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем