Насенне яравой збажыны падрыхтавана

Для патрэб будучай сяўбы раёну неабходна 1 649 тон чыстага насення яравых збожжавых і зернебабовых раслін. Як паведамілі ў Бабруйскай раённай інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, сёння яго маецца з запасам — 2 007 тон.

Патрэба ў чыстым насенні траў для мэт будучай сяўбы складае 136 тон, ачышчана на гэтую пару 110 тон. Дадзеная работа ў гаспадарках працягваецца, тэрмін яе завяршэння — да першага сакавіка.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.