Темы

Да сакавіка пасяўныя агрэгаты будуць падрыхтаваны

Да сакавіка пасяўныя агрэгаты будуць падрыхтаваны

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, гатоў­насць электранасычаных трактароў на гэтую пару складае 87% ад патрэбы (падрыхтавана 46 з 53-х адзінак), гатоў­насць іншых трактароў на ўзроўні 80%. Плугі падрыхтаваны на 80%, дыскатары — на 70%. Рамонтнымі работамі ахоплена 45% пасяўных агрэгатаў.

— У цэлым жа працэнт гатоўнасці тэхнікі на ўзроўні папярэдняга года, — кажа намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін. — Розніца ў тым, што ў мінулым годзе на гэтую пару меньшай была падрыхтаванасць энерганасычаных трактароў, болей — пасяўных агрэгатаў. Сёлета стаўку зрабілі спачатку на трактары: пасяўныя агрэгаты патрабуюць большых аб’ёмаў работ, імі займаемся цяпер. Найвышэйшы працэнт падрыхтаванасці пасяўных агрэгатаў у СВК “Гігант” — 80%, нядрэнныя тэмпы ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Па даручэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўся тэхніка павінна быць падрыхтавана да 20 сакавіка. У раёне ж, па словах Аляксандра Каўраніна, запланавалі сабе тэрмін да 1 сакавіка і прадпрымаюць усё неабходнае для яго ажыццяўлення.

Зрэшты, у новым сельскагаспадарчым сезоне на палях будзе працаваць і новая тэхніка. Напрыканцы мінулага года раёнам набыты тры энерганасычаных трактары МТЗ-3522, з якіх адзін для ААТ “Міхалёўская Ніва” і два для ААТ “Неўскі-Агра” — аб’ёмы работ у гаспадарцы вялікія, тэхніка ж патрабавала тэрміновага абнаўлення. Таксама тры плугі ППО-9-45 (два ў “Неўскі-Агра”, адзін у “Міхалёўскую Ніву”), касілка КПР-9 (ААТ “Саўгас Кісялевічы”). Папоўніўся раён і сучаснымі кормараздатчыкамі: дзве адзінкі набылі ў СВК “Гігант”, па адной — у “Міхалёўскай Ніве” і “Неўскім-Агра”.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем