Темы

Асновам бяспечнай жыццядзейнасці неабходна вучыць

Асновам бяспечнай жыццядзейнасці неабходна вучыць

Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі праходзіць у раёне з 20 лютага па 1 сакавіка. У яго рамках адбыліся раённыя міжведамасныя мерапрыемствы.

23 лютага у Цялушскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ» аддзелам па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, АДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў пры садзеянні Бабруйскага міжраённага аддзялення філіяла  “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” праведзеан гульня-конкурс для вучняў 4-6 класаў “Светлафорны рынг”.

25 лютага раённае міжведамаснае мерапрыемства ў рамках Адзінага дня бяспекі прайшло ў Глушанскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ». Аддзелам па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама была арганізавана работа інтэрактыўных  пляцовак, прысвечаных тэме.

Са спецыялістамі Бабруйскага гаррайаддзелу па надзвычайных сітуацыях вучні 1-11 класаў вывучалі і замацоўвалі правілы пажарнай бяспекі. З работнікамі аддзела ДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў — правілы дарожнага руху. З інспектарамі Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду — электрабяспекі. Прадстаўнікі раённай арганізацыі “Беларускі чырвоны крыж” заакцэнтавалі ўвагу школьнікаў на правілах аказання першай медыцынскай дапамогі. Супрацоўнікі РАУС, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама і Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра — на правілах здаровага ладу жыцця, адказнасці вучняў за свае ўчынкі.  

Конкурсна-гульнявую праграму «Азбука бяспекі» сярод вучняў 1-5-х класаў у Каменскай СШ правялі педагог-арганізатар Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна Алеся Малюкова і спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю гаррайаддзела па НС Уладзімір Бутко.

У ходзе мерапрыемства арганізатары распавялі дзецям пра тое, якія рызыкоўныя сітуацыі з імі могуць здарыцца ў паўсядзённым жыцці, спосабах выратавання з іх і як пазбегнуць. Дарослыя са школьнікамі ў гульнёвой форме змадэлявалі шлях са школы да дому, праверылі веданне правілаў дарожнага руху, прайгралі па ролях, што будзе рабіць дзіця, калі засталося адно ў кватэры, як яму дзейнічаць, калі загарэўся тэлевізар, адзенне або чайнік на пліце, і падмацавалі веды даступнымі прыкладамі. Гульня, у якой вучні разбіліся на дзве каманды — дзяўчынак і хлопчыкаў, прайшла весела і пазнавальна. Школьнікі годна справіліся з усімі выпрабаваннямі. Як адзначыла Алеся Малюкова, гэтае мерапрыемства было накіравана на павышэнне дасведчанасці дзяцей у пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці.

У канцы гульні самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад БГРАНС салодкія прызы і тэматычныя сувеніры.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву аддзела па адукацыі, спорту і турызму.  

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем