Темы

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Атрохаў: “Сход дасць станоўчы штуршок вырашэнню многіх пытанняў”

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Атрохаў: “Сход дасць станоўчы штуршок вырашэнню многіх пытанняў”

Адзін з дэлегатаў на Усебеларускі народны сход ад нашага раёна — дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Аляксандравіч Атрохаў. Нягледзячы на тое, што дадзеную гаспадарку узначальвае толькі два гады, у раёне яго добра ведаюць як прадпрымальнага, нацэленага на станоўчы вынік кіраўніка-арганізатара. Апошняе пацвердзіла і дырэктарства ўжо ў “Неўскім-Агра”. За апошнія гады гаспадарка прыкметна павялічыла валавы збор раслінаводчай прадукцыі, вытворчасць малака і мяса, актыўна аднаўляюцца жывёлаводчыя аб’екты, сучасны выгляд набыў калгасны інтэрнат для маладых спецыялістаў і іншых работнікаў галіны, павялічыўся заробак працаўнікоў.

На высокі форум Аляксандр Аляксандравіч абраны не ўпершыню. З задавальненнем падзяліўся стаўленнем да падзеі і ўражаннем ад магчымасці стаць яе ўдзельнікам.

— Аляксандр Аляксандравіч, з якім настроем збіраецеся на форум?

— З выдатным! Тым болей што я ўжо ўдзельнічаў у IV Усебеларускім народным форуме і столькі атрымаў прыемных уражанняў! 

— Чым дакладна запомніўся той сход?

— Выдатнай арганізацыяй, зладжанасцю работы. Пытанні падымаліся глабальныя, тыя, што сапраўды патрабавалі вырашэння.  

— Якіх важных рашэнняў чакаеце ад сёлетняга Усебеларускага народнага сходу? 

— На VI Усебеларускім сходзе прыемна, што будзе вырашацца шмат пытанняў, якія датычацца сельскай гаспадаркі, развіцця галіны аграпрамысловага комплексу краіны — яе рэарганізацыя, адносіны да работнікаў, дырэктараў, пенсійныя налічэнні апошнім і іншае. Гэта вельмі сур’ёзнае мерапрыемства.   

Калі б надарылася магчымасць выступіць, якую б праблему паднялі — пра што б самі выказаліся?

— Якраз пра вышэйпералічаныя праблемы. Яны ж узніклі незнарок: на ўзроўні вобласці падымаліся кіраўніцтвам арганізацый АПК і раней, і на сходзе ў Магілёве на мінулым тыдні. Як і многія іншыя, лічу, што адносіны да сельскай гаспадаркі, да зямлі патрабуюць змен. Вырашаць, якія праводзіць мерапрыемствы, якую сеяць культуру з улікам магчымасцяў глебы, не па разнарадцы зверху, а рашэннем праўлення гаспадаркі, калектыва, які працуе на зямлі і ведае яе асаблівасці. Трэба больш самастойнасці, паўнамоцтваў на месцах, меньшая залежнасць ад вышэйстаячых структур у прыняцці вытворчых рашэнняў — тое, што патрабуецца цяпер сельскай гаспадарцы, каб развівацца далей і якасна выконваць пастаўленыя дзяржавай перад АПК задачы. Спадзяюся, што Усебеларускі народны сход дасць станоўчы штуршок вырашэнню гэтых пытанняў.   

Наша даведка:
Нарадзіўся Аляксандр Аляксандравіч Атрохаў у 1961 годзе ў в. Вуглы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
У галіне АПК прайшоў шлях ад трактарыста-машыніста калгаса “Светлы шлях” Рагачоўшчыны (1978-1979 г. г.) да дырэктара сельгаспрадпрыемства Бабруйскага раёна. Па прафесіі аграном. У 1987 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і ў тым жа годзе заступіў на пасаду галоўнага спецыяліста калгаса імя Пушкіна на Бабруйшчыне, працаваў у ёй да 1994 г. Пасля непрацяглага перапынку (1994-1995 г. г. — спецыяліст-аграном фірмы “Саквойя”) ізноў вярнуўся ў калгас імя Пушкіна, дзе на працягу 1995-1999 гадоў быў за начальніка цэха раслінаводства. З 1999 па 2002 г. — старшыня калгаса “Шлях Леніна”. У 2002-м быў запрошаны на пасаду намесніка начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу. Праўда, затрымаўся там нядоўга: вабіла практыка і непасрэдная сувязь з зямлёй. У 2003 годзе ўсклаў на сябе абавязкі старшыні СВК “Калгас імя Пушкіна” і ў галаве гэтай гаспадаркі (пазней — філіяла “Варатынь”) адпрацаваў да 2017 года. Пасля гэтага былі два гады працы намеснікам дырэктара філіяла “Агракамбінат КХП”. З 2018 года — на кіруючай пасадзе, са снежня 2020-га — дырэктар ААТ “Неўскі-Агра”. 

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024