Темы

Вяселляў у раёне стала меней

Вяселляў у раёне стала меней

593 актавыя запісы зарэгістраваны аддзелам ЗАГС Бабруйскага райвыканкама і сельскімі выканаўчымі камітэтамі ў 2020 годзе (для параўнання, у 2015-м — 839). Прычым, найбольшая колькасць актаў прыйшлася на Слабадкоўскі сельвыканкам (88), найменей — на Вішнёўскі (23).

Актаў, якія сведчаць нараджэнне дзіцяці, у адыйшоўшым годзе ў раёне зарэгістравана 70 (у 2015-м — 170). У тройцы лідараў па гэтым паказчыку Слабадкоўскі (18 актавых запісаў), Гарбацэвіцкі (13) і Бортнікаўскі (11) сельвыканкамы, “у хвасце” — Сычкаўскі і Кавалёўскі (па 1 акце).

Запісаў актаў смерці грамадзян у 2020 годзе 406 супраць 452-х у 2015-м. Найбольшая колькасць памерлых за гэты перыяд у Бортнікаўскім сельсавеце — 68 чалавек, меней астатніх — у Вішнёўскім (21). Найбольшая разбежка паміж колькасцю зарэгістраваных актавых запісаў смерці і нараджаемасці адзначана ў Кавалёўскім сельвыканкаме 27 да 1. Пры гэтым у Хімоўскім — 32 да 3, Цялушскім — 31 да 4, Сычкаўскім — 24 да 1, Слабадкоўскім — 63 да 18, Гарбацэвіцкім — 44 да 13, Варатынскім — 25 да 9, Брожскім — 30 да 4, Глушанскім — 41 да 4, Бортнікаўскім — 68 да 11, Вішнёўскім — 21 да 2.

Аднак прыведзеныя паказчыкі нараджаемасці, як нам паведамілі, нельга лічыць канчатковымі.

— Многія маладыя вяскоўцы, асабліва жыхары блізкіх да Бабруйска сельсаветаў, узялі за моду рэгістраваць нараджэнне дзіцяці ў гарадскім органе рэгістрацыі, а значыць, у статыстыку нашага загса такія акты не ўвайшлі, — тлумачыць начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Марына Міхайлаўна Емяльянава.

Тое ж датычыцца шлюбаў — зарэгістраваныя ў гарадскіх органах не будуць адлюстраваны ў раённай статыстыцы. Але ж з практыкі можна сказаць, як адзначае начальнік аддзела, што якраз-такі шлюбы сяльчане часцей за ўсё рэгіструюць па месцы жыхарства — у сельвыканкамах ці раённым загсе (на апошні прыйшлася палова з зарэгістраваных у мінулым годзе шлюбаў — 37 з 76-ці, у 2015 г. — 125). Дарэчы, Вішнёўскім і Хімоўскім сельвыканкамамі за студзень-снежань не зарэгістравана ніводнага шлюбу, Варатынскім і Гарбацэвіцкім — найболей (па 8 кожным). Запісаў актаў скасавання шлюбу ў мінулым годзе зарэгістравана 6 (у 2015 г. — 12).

Таксама з цікавага: наймаладзейшаму жаніху ў мінулым годзе быў 21 год, нявесце — меней за 18. Шлюбам пабраліся 6 нявест-пенсіянерак, ніводны з мужчын-пенсіянераў на такі адказны крок не рызыкнуў. Найчасцей “узамі Гіменея” звязвалі сябе мужчыны ўзроставай катэгорыі 31-35 год (14 з 76), жанчыны — 36-40 год (12 з 76). таксама плённым для стварэння сям’і ў жыхароў раёна стаў узрост: для мужчын — 23-25 год (14 шлюбаў) і 41-45 год (11), для жанчын — 19 год (6 шлюбаў), 31-35 (11) і 36-40 (12). Сярэдні ж узрост тых, хто пабраўся шлюбам, склаў у мужчын 36 год, у жанчын — 33.

З 70-ці зарэгістраваных у раёне нараджэнняў 36 хлопчыкаў і 34 дзяўчынкі. Імёны немаўлятам далі самыя розныя. І ўсё ж у абсалютнай перавазе сярод жаноцкіх — Сафія (рэдкія — Аміна, Міраслава, Валянціна, Надзея). Сярод мужчынскіх аднолькава запатрабаванымі сталі імёны Дзмітрый, Максім, Мацвей і Цімафей. Сярод нячастых — Алан і цяпер ужо рэдкае — Юрый.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024