Темы

У раёне працуе група па ўзнаўленні статка

У раёне працуе група па ўзнаўленні статка

Група па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы створана і працуе ў раёне цягам года. У яе складзе супрацоўнікі Бабруйскага філіяла Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства і раённай ветэрынарнай станцыі. Задача групы — да 10 чысла кожнага месяца праводзіць дыягностыку кароў на сцельнасць, працаваць з жывёлай, якая не прыходзіць у ахвоту.

— З шэрагу метадаў вызначэння сцельнасці жывёлы выкарыстоўваем рэктальны і УЗІ-дыягностыку, — кажа кіраўнік групы, начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва. — Дзякуючы рэктальнаму даследаванню можна не толькі дыягнаставаць цяжарнасць у каровы, але і атрымаць інфармацыю пра функцыянальныя парушэнні падчас бясплоддзя. Праўда, гэты метад дазваляе атрымаць дакладны дыягназ не раней за 2-3 месяцы пасля асемянення жывёлы. Іншая справа — рэктальная дыягностыка з дапамогай УЗІ, калі зародак можна пабачыць у сярэднім праз месяц пасля паспяховага асемянення. А значыць — скараціць 2 месяцы перагулу рагуль, павялічыць эканамічную эфектыўнасць узнаўлення на 20-25%.

На МТФ в. Ламбава ААТ “Неўскі-Агра”, дзе ў мінулы чацвер засталі членаў групы па ўзнаўленні статка, рэктальную УЗІ-дыягностыку право­дзілі вет­урач дзяржплемпрадпрыемства, малады спецыяліст з планамі на працяг работы ў раёне Галіна Абнізава і ўрач-гінеколаг райветстанцыі са значным прафесійным стажам Дзмітрый Міхальчук. Іншыя члены групы ў гэты час працавалі на МТФ в. Слабада Бабруйскага ААТ “Аграмашсэрвіс”.

Жывёлавод Марыя Харанека дапамагае ўтрымліваць рагулю, Дзмітрый Міхальчук робіць УЗІ-дыягностыку

— Дапамагаем тым, хто самі не спраўляюцца і дзе патрабуецца УЗІ-дыягностыка, — адзначае Раіса Кавалёва. — На многіх малочных аб’ектах гэтая работа выконваецца намаганнямі саміх спецыялістаў сельгасарганізацый — аператараў па штучным асемяненні кароў.

Глядзім тых, што асемянілі ў лістападзе, і тых, што не прыходзяць у ахвоту, — расказвае Галіна Абнізава.— У некаторых кароў выявілі гіпафункцыю, гэта значыць, трэба пралечваць, стымуляваць і затым зноў рэкталіць.

Ветурач Галіна Абнізава і загадчыца МТФ Наталля Рудзько падчас дыягнастычных мерапрыемстваў

Дзмітрый Міхальчук тым часам упэўнена, з веданнем справы (дазваляюць навыкі і вопыт) перахо­дзіць ад адной рагулі да другой, на якую ўказвае (памечана ў журнале) загадчыца фермы Наталля Рудзько.

Ранняя дыягностыка сцельнасці кароў надзвычай важная для сучаснай малочнай жывёлагадоўлі: дазваляе значна скараціць сэрвіс-перыяд, што прыносіць гаспадаркам істотны эканамічны эфект.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем