У гаспадарках рыхтуюцца да новай пасяўной
Не застаюцца без работы механізатары. Асноўная іх частка занята рамонтнымі работамі — падрыхтоўкай тэхнікі да новага сельскагаспадарчага сезону. Іншыя — гэтаму садзейнічае нетрадыцыйнае для зімы надвор’е — вывазкай на палі, унясеннем у глебу арганічных угнаенняў.
З плану 270 тысяч тон, якія патрабуюцца раёну пад веснавую сяўбу, на гэтую пару вывезена 137 тысяч тон, унесена ў глебу 21 тысяча тон. У радзе гаспадарак, у залежнасці ад умоў надвор’я, вядуцца таксама ворыўныя работы.
Сярод іншых падрыхтоўчых да вясны работ — ачыстка насення збажыны і зернебабовых раслін. Гэтая работа, як паведамілі ў райсельгасхарчы, — у стадыі завяршэння. Дачысціць насенне засталося Бабруйскаму ААТ “Аграмашсэрвіс” і ў СВК “Гігант”.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.