Темы

Малочная вытворчасць ААТ «Саўгас Кісялевічы»: праблемы і шляхі іх вырашэння

Малочная вытворчасць ААТ «Саўгас Кісялевічы»: праблемы і шляхі іх вырашэння

Страціць дасягнутае лёгка, дасягнуць страчанага — не, асабліва, калі гэта датычыцца малочнай жывёлагадоўлі. На маёй памяці той час, калі “Саўгас Кісялевічы” славіўся найвышэйшымі ў раёне надоямі малака на карову, бездакорнай якасцю рэалізуемай прадукцыі. Пасля не адзін і нават не пяць год (за гэтую пару змянілася некалькі кіраўнікоў) ААТ “Саўгас Кісялевічы” было ў ліку гаспадарак-аўтсайдараў па вытворчасці малака. Было. Бо на працягу апошняга году сітуацыя стала мяняцца. І хоць надоі тут, як адзначаюць у райсельгасхарчы, пакуль далёкія ад патэнцыйна магчымых, — рост дастаткова прыкметны. На той жа МТФ пас. Юбілейны (адзін з двух малочна-таварных аб’ектаў ААТ) сярэдні ўдой малака на карову (дадзеныя па стане на 4 студзеня) складае 10,2 кг, што на 3,7 кг болей за папярэдні год.

Сам жа Валерый Сяргейчык, дырэктар сельгаспрадпрыемства, на запытанне, як абстаяць малочныя справы, адказвае: “кепска”. Тлумачыць гэта тым, што гаспадарцы, каб дасягнуць самадастатковасці, варта даіць як мінімум удвая болей.

— У дзень сёння прадаем 4 тоны з гакам малака, а трэба б 8-9 тон, — кажа Валерый Аляксандравіч. — Шлях да нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці бачны. Але гэта, як параўнаць з тунэлем — святло ў канцы ёсць, ды дайсці дарога няблізкая. Сёння нам, каб “ірвануць” па малаку, не хапае нецеляў, цялушак. Матачнае пагалоўе як бы і ёсць, але патрабуецца яго абнаўленне — павелічэнне прадукцыйнасці статку. Таму стаўку зрабілі на вырошчванне маладняку — выгадаваць за 16-18 месяцаў цялушку, асемяніць, атрымаць ад яе цяляці і затым малако. Даручылі гэта найбольш добрасумленным працаўнікам — вынікі і ва ўзроставай групе 0-3 месяцы, і групе 3-6 месяцаў маем хоць не выбітныя, але нядрэнныя. Групу маладняку 6-12 месяцаў з-за адсутнасці даглядчыка паставілі ў прасторны кароўнік з механізаванай раздачай корму — цяляты выйгралі ад гэтага. Мы добра ўсведамляем, што калі цяпер з задачай па аднаўленні статку не справімся — працягласць ту­­нэлю яшчэ павялічыцца, чаканая перспектыва аддаліцца, таму трэба вельмі старацца. Між тым адзначу, што на працягу паўтара года гаспадарка ні аднаго дня па малаку не “змінусавала” ў параўнанні да папярэдняга. Па выніках 2020 года прыкладна на 36% надаілі болей, чым у 2019-м. Але ж пры гэтым разумеем, што высокі працэнт росту не значыць высокія надоі. Яны нізкія. Нам абавязкова трэба павялічыць прадукцыйнасць дойнага статку і выйсці на 5 тысяч кг на карову па годзе. Задача ж на бліжэйшы час — дасягнуць дзённай рэалізацыі малака ў пяць тон. Разлічваем, што да канца студзеня ажыццявіць яе атрымаецца, рэзервы ёсць.

Дарэчы, з нядаўняга часу ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — адзінай у раёне гаспадарцы, сталі разводзіць сіментальскую пароду буйной рагатай жывёлы, якую вызначае аптымальнае спалучэнне малочнай і мясной вытворчасці. З высокай прадуктыўнасцю рагуль гэтай пароды ў гаспадарцы таксама звязваюць наро­шчванне аб’ёмаў малака.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем