Лідар па ўдоях — філіял “Варатынь”

Болей за 7 тысяч кг малака на карову, а дакладна — 7 046 кг надаілі жывёлаводы філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” па выніках 2020 года, на 1790 кг павялічыўшы мінулагодні паказчык удою. Апошняе стала магчымым дзякуючы строгаму выкананню тэхналагічных патрабаванняў да працэсаў вытворчасці на ўсіх яго этапах, у тым ліку павелічэнню прадуктыўнасці дойнага статку, збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы, рабоце з кадрамі.

На другім месцы па ўдоях малака на рагулю за год гаспадарка з традыцыйна высокімі паказчыкамі ў галіне — філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 6400 кг (+400 кг). На трэцім — ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе за год у сярэднім на карову надаілі 4466 кг, прыбавіўшы, у параўнанні з папярэднім годам, 1925 кг.

Апошнімі ў табліцы ўдояў за папярэдні год — ААТ “Саўгас Кісялевічы” з паказчыкам 2451 кг (+698 кг) — імкнуцца, як бачым, ёсць куды.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.