Темы

Клопат пра тых, хто мае ў ім патрэбу

Клопат пра тых, хто мае ў ім патрэбу

На мінулым тыдні работнікі сістэмы сацыяльнай абароны Беларусі адзначылі прафесійнае свята. Сярод задач, якія пастаянна ім даво­дзіцца выконваць, у тым ліку абслугоўванне адзінокіх састарэлых грамадзян, аказанне рознага роду паслуг у быце грамадзянам, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання.

У нашым раёне, як паведамілі ў раённым Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, абслугоўваннем на доме ахоплена 542 чалавекі, аказ­ваюць гэтыя паслугі 63 сацыяльныя работнікі. У суправаджатыя да аднаго з іх і папрасіліся мы на гэтым тыдні.

Працоўны дзень сацыяльнага работніка Ірыны Дзяркач (на фота да матэрыялу) з Вялікіх Бортнікаў, як і большасці тых, хто працуе ў дзяржарганізацыях, пачынаецца а восьмай гадзіне. Калі ў графіку “далёкія” — жыхары в. Бірча, то з іх звычайна і пачынае жанчына свой дзённы ваяж — у цёп­лую пару года на веласіпедзе, узімку ды па нягодзіцы — з мужам на ўласным аўтамабілі. На гэтую пару Ірына Іванаўна абслугоўвае сямёра чалавек, а бывала, як кажа, і восем, і дзевяць.

— Людзі, пра якіх клапачуся, сталага веку, таму, зразумела, што з гадамі то адзін, то другі пакідаюць гэты свет, — разважае субяседніца, з якой разам наведваемся да падапечных. — За выключэннем адной жанчыны, усе маюць дзяцей, уважлівых, чулых, адказных. Але ж жывуць яны асобна, у іншай мясцовасці — наведваюцца хто часта, а хто радзей. Самі ж бабулі і дзядулі рэдка калі гатовы памяняць вёску, родную хату на добраўпарадкаванае гарадское жыллё, нават калі абмежаваныя ў тых ці іншых дзеяннях, да прыкладу, набыць неабходныя лекі, прынесці вады, дроў, вытапіць печ. Тут і прыходжу я на дапамогу.

— Што б я без цябе, Ірачка, рабіла, — ле­дзьве не з парога сыпле ўдзячнасцямі сацыяльнаму работніку 66-гадовая Тамара Анатольеўна Антонцава, інвалід II групы, чыя кватэра — прыклад дагледжанасці і чысціні. — Працавала ў свой час і ў школе, і лабарантам кацельнай, і за агранома была, — пералічвае паслужны спіс Тамара Анатольеўна. — Бегала ўвесь час, старалася, каб лепш і болей, і вось ужо не адзін год даводзіцца з кійком ха­дзіць. Муж сем год як памёр. Гонар і надзея — два сыны, якія з сем’ямі жывуць у Бабруйску. І яны самі, і нявесткі ўважлівыя, турбуюцца пра мяне, прыязджаюць, усё, што трэба, паробяць. Але ж штодня не наездзішся, ды і работы ў іх нялёгкія — дальнабойшчыка і міліцыянера, праз гэта надта перажываю. Дзякуй вялікі Ірыне Іванаўне, адгукваецца на кожную просьбу. І па графіку ўсё зробіць: сходзіць у магазін, за лекамі, з падвала нешта дастане, прапыласосіць, і калі тэрмінова што спатрэбіцца, не адмаўляе. Хоць усё, што магу, я раблю сама — нават торт спяку.

Ды які! Тамара Антонаўна паказвае скрынку з упрыгожваннем для торта — рознакаляровымі кветкамі з масцікі, якія не ўступаюць вырабленым прафесійнымі кандытарамі. А навагодні торт для ўнукаў упрыгожыла салодкімі дзедамі марозамі, елачкамі…

Тамара Анатольеўна Антонцава дэманструе ўпрыгожванні для торта

Па графіку да кожнага абслугоўваемага Ірына Дзяркач наведваецца двойчы (да аднаго — тры разы) на тыдзень. Але ж гэта не значыць, што ў іншы час яе не дазавешся.

— На тэлефоне я кожную хвіліну, — кажа жанчына. — Калі што, неадкладна рэагую, каб людзі адчувалі сябе абароненымі.

Да наступнай падапечнай сацработніка едзем у Бірчу. Па дарозе (ад Вялікіх Бортнікаў 5 кіламетраў) працягваем з Ірынай Іванаўнай размову пра яе працу. Дазнаюся пра многае. Што ў гэтай прафесіі субяседніца пяць год, а да таго была за прадаўца. Што гэтай парой ёй добра дапамагае муж Уладзімір Аркадзьевіч, колішні механізатар, падвозячы на ўласным аўто ў Бірчу. Што печ у састарэлых варта не толькі затапіць, але і дачакацца, каб вытапілася, і гэта нескладана, бо заўжды ёсць чым заняцца. Што людзі розныя, і да кожнага патрабуецца свой падыход. Што сацработнікаў на Бортнікі і акругу — не адна яна, а яшчэ чатыры. Што людзей, для якіх працуе, Ірына Іванаўна паважае (за плячыма ў кожнага нялёгкае жыццё) і шкадуе: бездапаможнасць робіць чалавека безабаронным, і ад гэтага ніхто не застрахаваны.

72-гадовая Кацярына Іванаўна Бокач сустракае сацработніка без перабольшання са слязьмі на вачах. Не ад трывогі ці крыўды — ад удзячнасці за тое, што безадказная і спагадлівая.

— Што б я, мамачка, без яе рабіла, — выцірае вочы жанчына. — Лекі ж не праз дарогу, а за дзесяць кілометраў. А яна, бедненькая, едзе, хоць таксама баіцца падхапіць гэтую заразу (мае на ўвазе каронавірус). Чалавек яна надта харошы — ніколі не спозніцца, зробіць усё, што трэба і як трэба, давяраю ёй ва ўсім, як сабе.

У Кацярыны Іванаўны два сыны і дачка, усе наведваюцца. З удзячнасцю кажа пра зяця — падтрымлівае і словам, і справай. Сама яна ў хваробах стараецца не замыкацца, хоць інвалід II групы з 45 год па астме і кардыялагічныя праблемы сур’ёзна дакучаюць, — калі выпадае ільготная пуцёўка ў санаторый, магчымасцю аздаравіцца абавязкова карыстаецца.

Праводзячы нас да парога, жанчына заўважае: “За гэтага майго соца (маецца на ўвазе сацработніка) я, мамачка, богу ўдзячная”. Мяркую, гэтых слоў болей чым дастаткова, каб ахарактарызаваць Ірыну Дзяркач і як працаўніцу, і як чалавека.

Кацярына Іванаўна Бокач

Пасля таго як з абавязкамі ў Бірчы завершана, падвозім Ірыну Іванаўну да крамы ў Вялікіх Бортніках, дзе ёй трэба набыць прадукты для наступных абслугоўваемых. Далей мы кіруемся сваёй дарогай, сацработнік — звыклай сваёй, да тых, хто мае патрэбу ў яе ўвазе і клопаце.

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца сацыяльнага абслугоўвання вяскоўцаў, варта звяртацца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бабруйскага раёна па тэлефоне: 70-82-67.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024