Темы

Інтэрв’ю з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандрам Кісялёвым

Інтэрв’ю з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандрам Кісялёвым

У 2020 годзе валавая вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях раёна склала 35 361 т (тэмп росту вытворчасці ў параўнанні да папярэдняга года 116,9%). Рэалізавана за год 31 776 т малака. Прычым, тэмп росту рэалізацыі (120%) — найвышэйшы сярод раёнаў Магілёўшчыны. Падрабязней пра вынікі і планы ў малочнай галіне мы пагаварылі з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандрам Кісялёвым.

— Аляксандр Васільевіч, як, на вашую думку, склаўся 2020 год для малочнай галіны раёна?

— Для жывёлагадоўлі і малочнай галіны ў прыватнасці год склаўся, лічу, нядрэнна: болей надаілі, болей прадалі прадукцыі, болей атрымалі грошай, якія для большасці нашых сельгаспрадпрыемстваў — асноўны сродак функцыянавання.

— Болей — гэта калі ў цэлым па раёне. А чый унёсак у агульны вынік найбольш заўважны?

— Нягледзячы на тое што на наро­шчванне аб’ёмаў вытворчасці і продажу малака працавалі ўсе і станоўчыя крокі адзначаны літаральна ў кожнай сельгасарганізацыі, унёсак асобных асабліва значны. У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” тэмп росту вытворчасці малака склаў 138%. Прычым, у гаспадарцы дасягнулі небывалага ў раёне гадавога ўдою малака на адну карову — 7 046 кг, амаль на 1 800 кг павялічылі паказчык папярэдняга года, чым і сабе, і іншым паказалі і даказалі, што такая планка, пры ўмове належнай арганізацыі вытворчасці, магчымая і дасягальная. Дарэчы, на гэтым варатынцы не заспакойваюцца — у бягучым годзе паставілі задачу надаіць 7 500 кг на карову і з першых дзён года ўзмоцнена над гэтым працуюць. Нельга не адзначыць філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, дзе на рагулю надаілі 6 400 кг, прыбавіўшы за год 400 кг (107%). Значны ўклад ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе мінулагодні гадавы паказчык удою на карову пераўзышлі на 1 700 кг — надаілі 4 466 кг. Прыкметна павялічылі вытворчасць малака ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — тэмп росту 136%, у ААТ “Неўскі-Агра” — 109%, у Бабруйскім ААТ “Аграмашсэрвіс” — 116,3%. У тым жа ААТ “Стасеўка” аб’ёмы вытворчасці няхай і нязначныя, аднак іх рост відавочны — 149%. Увогуле, з “мінусам” па выніках мінулага года спрацавалі толькі дзве сельгас­арганізацыі: СВК “Гігант” — 92% і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — 84%.

Прычым, “гігантаўцы” да вялікіх маразоў ужо выхо­дзілі на сутачную вытворчасць мінулагодняга ўзроўню, а гэта значыць, ёсць падстава меркаваць, што і яны па выніках 2021 года падцягнуцца ў гэтым плане. Што да Агракамбіната Бабруйскі, то там усё ўпіраецца ў недастатко­васць кармавой базы — глеба нізкабальная, узяць добры ўраджай раслін праблематычна, а фінансаў, каб набыць тыя ж камбікармы, недастае. Да таго ж, гаспадарка геаграфічна аб’ёмная, на адну толькі лагістыку нямала грошай патрабуецца. Але і там шукаюць шляхі для вырашэння праблемы. Аддаўшы перавагу развіццю малочнай вытворчасці і вырошчванню буйной рагатай жывёлы, у 2019 годзе спынілі птушкаводства, у адыйшоўшым — свінагадоўлю. Часткова было праведзена перазалужванне пашы, набылі прэс-падборшчык для абмотвання корму ў стрэч-плёнку, што дазволіла палепшыць яго якасць. Сёлета будуць пашыраць спектр адналетняй травы для падкормкі і назапашвання, бо на адной толькі пойменнай высокай прадуктыўнасці не атрымаеш. Падцягнулі ў мінулым годзе работу па раннім выяўленні сцельнасці кароў. І трэба прыкласці шмат намаганняў па аднаўленні статка — а гэта работа не аднаго года.

Зразумела, што сярэднераённы паказчык гадавога ўдою малака на карову — 4 018 кг (+558 кг у параўнанні з 2019-м) — не паказальны. Але ж станоўчая дынаміка на працягу апошніх двух год і па вытворчасці, і па рэалізацыі прадукцыі дае падставу меркаваць, што ў новым годзе дасягнем яшчэ большага. Ва ўсялякім разе, работа ў гэтым накірунку вядзецца і ёсць вынікі — па стане на сённяшні дзень тэмп росту рэалізацыі малака сельгасарганізацыямі склаў 125%. Калі ўсё і далей будзе ісці ў адпаведнасці з запланаваным, то пастаўленую перад сабой задачу ў 5 000 кг малака на рагулю па выніках 2021 года зможам ажыццявіць.

— Што, лічыце, пасадзейнічала павелічэнню надояў — аднаго хацення тут, як мяркую, недастаткова?

— Так, недастаткова. Але ўжо нямала. Прыкметна ўзросшыя аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі малака — вынік у тым ліку асэнсавання ў саміх гаспадарках важнасці тэхналагічных рэгламентаў у галіне, укараненне якіх у апошнія гады вырасла ў раёне да жорсткага патрабавання. Стала зразумелым, што развіваць жывёлагадоўлю, не стаўшы на сучасныя рэльсы — безвынікова і неэфектыўна, незалежна ад напрамку — малочны, мясны ці які другі. Станоўча склаліся і іншыя фактары. Стварылі больш якасную, у параўнанні з папярэднімі гадамі, кармавую базу, узмац­нілі механізацыю працэсаў у галіне. У той жа “Міхалёўскай Ніве” год назад не было ніводнага кормараздатчыка, цяпер чатыры (раён у цэлым папоўніўся шасцю адзінкамі) — набылі і з дапамогай лізінгавых праграм, і з дапамогай вобласці. Значная работа праведзена і па аднаўленні статка, павелічэнні яго прадуктыўнасці. У мінулым годзе ўжо выгадавалі, можна сказаць, новую цялушку пасля галоднага 2016 года, які прывёў да значнага зніжэння прадуктыўнасці дойнага статка раёна. Пры ўмове правільнага кармлення яна здольна даваць ад 25 да 27 кг малака. Пры гэтым у гаспадарках працягваюць весці выбракоўку непрадуктыўных кароў. Усе разам гэтыя фактары і прывялі да станоўчага выніку.

— Часта даводзіцца чуць, што ў жывёлагадоўлі тры складальнікі вырашальныя — корм, каровы і кадры, прычым, менавіта ў такой паслядоўнасці. Але ж здаецца, што “кадры” трэба каб былі на першым месцы?

— Так. Якасны корм яшчэ трэба каб своечасова і ў поўным аб’ёме трапіў на кармавы стол. А гэта ўжо цалкам залежыць ад чалавека, які жывёлу даглядае, загадчыка і спецыялістаў, якія арганізуюць і кантралююць вытворчы працэс і ў цэлым кіруючай палітыкі ў гаспадарцы. На сённяшні дзень станоўча ўжо тое, што падабраны адказныя кіраўнікі сельгасарганізацый, якія акрэслілі для сябе напрамкі дзейнасці і бачаць перспектыву, як я ўжо казаў, ва ўкараненні тэхналогій вытворчасці як у жывёлагадоўлі, так і раслінаводстве. Вядома ж, многім сельгасарганізацыям недастае зааветспецыялістаў — наш раён у гэтым плане не выключэнне — сумленных і адказных даглядчыкаў, аператараў машыннага даення. Але ж калі кіраўнік зацікаўлены ў добрых выніках, то і гэтым пытанням, як паказвае практыка, знаходзіць вырашэнне. У мінулым годзе многія жывёлагадоўчыя калектывы ўзначалілі новыя загадчыкі, што таксама паўплывала на рост вытворчасці прадукцыі. Райсельгасхарч са свайго боку пастаянна навучае спецыялістаў галіны, загадчыкаў малочна-таварных аб’ектаў — праводзім семінары, адточваем тыя ці іншыя тэхналагічныя моманты, даво­дзім станоўчыя прыклады і напрацоўкі. З-за пандэміі, каб не збіраць людзей у гурты, гэтую работу праводзім цяпер часцей у межах адной фермы, жывёлагадоўчага комплексу, але ж не спыняемся. Са станоўчага хачу адзначыць і тое, што па выніках папярэдняга года ў раёне дасягнулі практычна 90-працэнтнай таварнасці малака — нарматыўнага паказчыку. Падцягнулі развіццё мясной вытворчасці — тэмп росту склаў 103,1%, па аб’ёмах рэалізацыі прадукцыі сталі чацвёртымі сярод раёнаў вобласці. Такім чынам, праблемы хоць і ёсць, але яны абазначаныя, вырашальныя — трэба толькі працаваць.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024