Темы

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Таццяна Косцева: “Прыемна, што даверылі такую пачэсную місію”

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Таццяна Косцева: “Прыемна, што даверылі такую пачэсную місію”

Таццяна Мікалаеўна Косцева, тэхнік-асемянатар, а з некаторага часу і загадчыца малочна-таварнай фермы “Плёсы” ААТ “Міхалёўская Ніва”, нарадзілася і жыве ў Іванаўцы, раней вёсцы, цяпер аграгарадку. Прафесію тэхніка-асемянатара асвоіла 8 год таму на курсах пры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, куды яе накіравалі як здольнага, мэтанакіраванага, адказнага работніка галіны. Да авалодання ж новай прафесіяй была вучоба ў Бабруйскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы і праца на працягу трох гадоў на бабруйскай мехавой фабрыцы, пераезд з горада на малую радзіму і абавязкі загадчыцы мясцовай малочна-таварнай фермы. У новую прафесію Таццяна Мікалаеўна ўключылася з усведамленнем значнасці яе для аграрнай галіны. Набытыя ў акадэміі веды імкнулася пашыраць, з гатоўнасцю пераймала вопыт больш дасведчаных у справе калег, і цяпер прызнана адным з лепшых тэхнікаў-асемянатараў раёна.   

“Сваю работу я люблю, як і сельскі ўклад жыцця ўвогуле. Цішыня, спакой, раздолле — гэта маё”,  — кажа субяседніца ў адказ на запытанне, ці не шкадуе, што не засталася ў свой час у горадзе.

З планамі развіцця вёскі і сельскагаспадарчай галіны на бліжэйшыя пяць год звязаны і найбольшы інтарэс Таццяны Косцевай на Усебеларускім народным сходзе, куды яна паедзе ў складзе раённай дэлегацыі.  На пытанні “раёнкі” да ўдзельнікаў высокага форуму адказала наступнае.

— Таццяна Мікалаеўна, з якім настроем збіраецеся на сход?

— Настрой выдатны: прыемна, што даверылі такую пачэсную місію. І хвалююча, вядома, як ад усяго, што робіш упершыню.

— На якія вынікі высокага форуму спадзяецеся перш за ўсё?

— Як вясковага жыхара, мяне хвалююць пытанні дэмаграфічнай сітуацыі на сяле, новых працоўных месцаў, заробку, развіцця сельскагаспадарчай галіны. Вельмі хочацца, каб нашыя аграгарадкі напаўняліся дзецьмі, каб на сяле быў годны заробак і моладзь выбірала для жыцця і развівала вёску. У мяне самой трое сыноў, адзін яшчэ школьнік. Для мяне асабіста было б вялікім шчасцем, каб усе яны жылі побач, каб была магчымасць часта бачыцца і ўзаемадзейнічаць, дапамагаць адзін аднаму, каб на вачах раслі ўнукі, каб была дагледжанай старасць. Пакуль жа гэта праблема. Вельмі спадзяюся, што высокі форум знойдзе рашэнне пытанню далейшага развіцця вёскі.

— Каб давялося выступіць вам самой, пра што б з высокай трыбуны сказалі?

— Пра гэта б і сказала. Вёску трэба развіваць, а для гэтага патрабуюцца маладыя рукі. 

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Диалог на полях Марафона молодежи: Михаил Крицкий встретился с молодыми специалистами Бобруйского района

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Участники «Поезда Памяти» смогут познакомиться с неискаженной, настоящей историей — Кочанова 

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Завершается подписка на «Трыбуну працы» на 2-е полугодие 2026 года. Не забудьте подписаться на районку!

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Нить между поколениями

22 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Отчетный концерт народного ансамбля танца «Беларусь» сдан на отлично

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем