Цуд на Раство для сям’і Рак

У межах дабрачыннай акцыі “Цуд на Раство”, якая “крочыць” па краіне ў гэтыя дні, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні Таццяна Варанко і начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Стэльмак наведалі сёння дзіцячы дом сямейнага тыпу Святланы і Аляксандра Рак у пас. Глуша. Прыехалі, вядома ж, з падарункамі — тэлевізарам і салодкасцямі для хлопчыкаў і дзяўчынак.  

Гаспадыня і выхаванцы дома прадэманстравалі гасцям вучэбныя і творчыя дасягненні на працягу адыйшоўшага года, расказалі, як ладзяць свой быт, чым захапляюцца ў вольны час, як рыхтаваліся да навагодніх святаў, пра што цікавае дазналіся на канікулах.

Аляксандр Сухадольскі ў сваю чаргу пажадаў членам сям’і здароўя. Асобна дзецям — плённай вучобы, сяброўства з фізкультурай і спортам, заняткаў па інтарэсах, матулі Святлане — энергіі і вытрымкі, усім разам — цудоўных каляд. 

У завяршэнне сустрэчы выхаванцы падаравалі кіраўніку раёна ўласнаручна змайстраваны сувенір і пачаставалі гасцей прыгатаванымі святочнымі пернікамі.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.