Зімовая казка ў Туголіцкай школе
Цікавае і захапляльнае тэатралізаванае навагодняе відовішча пад назвай “Зімовая казка” наладзілі для школьнікаў Туголіцкай СШ старшакласнікі, вучні 8-11 класаў, разам з педагогам-арганізатарам установы адукацыі Аксанай Уладзіміраўнай Вікторанка.
Мерапрыемства прайшло 24 снежня ў мясцовым сельскім Доме культуры, дзе дзеці, як тое і рэкамендавана супрацькавіднымі мерапрыемствамі, мелі магчымасць дыстанцыявацца.
На навагоднім свяце не абыйшлося, вядома ж, без падарункаў ад Дзеда Мароза. Іх хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі за падрыхтаваны верш або песню. А вучні 1-4 класаў, як і ў мінулым годзе, атрымалі цукеркавыя наборы, набытыя за сродкі раённага бюджэту.
Алена КАРПЕНКА.