Завяршаюцца работы на палях
У сельгасарганізацыях працягваюць падымаць зябліва. Перапынак быў зроблены пакуль толькі на дзень, калі тэрмометр апусціўся ніжэй адзнакі -5 0С.
Такім чынам у раёне, па стане на ўчарашнюю раніцу (дадзеныя райсельгасхарчу), восеньскім ворывам было ахоплена 8 824 гектары або 78% ад запланаваных плошчаў. У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” дадзены від работ завершаны. Набліжаюцца да завяршэння ў СВК “Гігант” (95%) і ААТ “Неўскі-Агра” — 90%, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 80%. Меней астатніх зябліва паднята ў ААТ “Аграмашсэрвіс” — 45% ад плану, праўда, за апошні тыдзень-два паказчык прыкметна падвысіўся.
Акрамя таго, у гаспадарках займаюцца вапнаваннем глебы, вывазкай на палі і ўнясеннем у глебу арганічных угнаенняў. Апошніх патрабуецца 300 тысяч тон, з іх вывезена на палі крыху болей за трэць.
У ААТ “Неўскі-Агра”, акрамя іншага, праводзяць мерапрыемствы па доглядзе сада — займаюцца абрэзкай і падкормкай дрэўцаў.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.