Темы

“Стасеўка” працягвае набіраць абароты: за лістапад тэмп росту рэалізацыі малака ў гаспадарцы склаў 222%

“Стасеўка” працягвае набіраць абароты: за лістапад тэмп росту рэалізацыі малака ў гаспадарцы склаў 222%

Паказальны не толькі мінулы месяц. З пачатку года тэмп росту вытворчасці малака ў ААТ “Стасеўка”, да адпаведнага перыяду папярэдняга года, склаў 147,6%, за лістапад — 194%. Тэмп росту рэалізацыі малака за студзень-лістапад — 147%, за 11-ты месяц — 222%. Таварнасць малака з пачатку года — 90%, па выніках лістапада — 91%.

І хоць паказчык удою на адну рагулю з пачатку года тут пакуль незайздросны — 2643 кг, прыбаўка ў 853 кг (у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года) дае зразумець, што калектыў шукае шляхі да нарошчвання вытворчасці. А хто шукае, той знаходзіць — кажа народная мудрасць. І хочацца спадзявацца, што ў выпадку са “Стасеўкай” гэтая выснова яшчэ раз пацвердзіцца.

Жывёлаводы падсцілаюць рагулям апілкі

— Станоўчай дынамікі дасягаем найперш за кошт павелічэння прадуктыўнасці дойнага статку, — кажа дырэктар ААТ Аляксандр Трафімаў. — Выбракоўваем непрадуктыўную жывёлу, уво­дзім у статак нецеляў. Шмат увагі надаем тэхналагічным патрабаванням — кармленню, догляду рагуль. Строга па гадзінах кормім жывёлу: а 5-й раніцы і ў 16 вечара, плюс да гэтага 3-4 разы на дзень паднаўляем кармавы стол, балансуем рацыёны, уводзім багатыя на бялок канцэнтраты: камбікорм, жмых, драбіну… Пакуль толькі за кошт гэтага. Павялічыць дойны статак дагэтуль не ўдавалася, але ж да канца года плануем на галоў 15 прырасці. Зараз маем 254 галавы кароў, па выніках года будзе каля 270. Наша гаспадарка жыве выключна за кошт жывёлагадоўлі. Каб справы ішлі добра, трэба другі хлеў запоўніць дойным статкам. Зараз ён часткова запоўнены цялушкамі (3 секцыі, 115 галоў), праз гады паўтара, калі яны папоўняць дойны статак да 350-400 галоў, вынік будзе адчувальны. Сёння ў дзень здаем 2 тоны малака, а калі здаваць чатыры (над прадуктыўнасцю працуем штодня), то будзем мець не толькі на заробак, але і на іншыя патрэбы гаспадаркі. І той жа бялок зможам вазіць не па 2-3 тоны, як цяпер (выдаткі на дарогу немалыя), і заробак людзям можна будзе павялічыць дый увогуле адчуваць сябе болей упэўнена.

Малако на працягу года ў гаспадарцы рэалізуюць выключна вышэйшым гатункам, пры гэтым упарта імкнуцца да “экстра”. І літаральна днямі, па словах кіраўніка, з “Бабушкиной крынки” паведамілі суцяшальнае заключэнне — малако адпавядае параметрам найвышэйшага гатунку. “Ад апошняга гаспадарка выйграе па 100 рублёў на тоне, — кажа Трафімаў, — у нашай сітуацыі вялікія грошы”.

Настрой у калектыва ААТ — нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака. Разлічваць на раслінаводчую галіну “стасеўцам” не даводзіцца: пяшчаная глеба не дасць разагнацца з ураджаем. А вось жывёлагадоўля, у прыватнасці, малочная вытворчасць — якраз тое, чым можна займацца і з чаго можна жыць, паляпшаючы дзеля гэтага сенакосы, вырошчваючы травы, багатыя на бялок расліны. Сёлета з азімых — на іх цяпер асноўны разлік не толькі ў “Стасеўцы” — пасеялі 150 га трыцікале (у мінулым годзе не сеялі), 160 га жыта і 93 га рапсу.


МТК “Стасеўка” пабудавана па сучасных тэхналогіях. Сёння на комплексе ўтрымліваецца 575 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 254 рагулі дойнага статку, 115 нецеляў, астатнія — маладняк. Абслугоўваюць МТК (разам з загадчыцай Ларысай Мірончык і заатэхнікам Арынай Грабеннікавай) 14 чалавек. Непасрэдна дойку ажыццяўляюць тры аператары машыннага даення: Вольга Мікалаеўна Лях, Таццяна Мікалаеўна Паддубоцкая і падменная — Людміла Уладзіміраўна Аўрамчык. У штаце таксама жывёлаводы, цялятніца, слесар, вартаўнік.

Увогуле, кадрамі комплекс, як тут паведамілі, укамплектаваны, за выключэннем ветэрынарнага ўрача: сярод мясцовых такога спецыяліста не маецца, а ехаць штодня з горада — дарога няблізкая — пагодзіцца далёка не кожны. Між тым, без ветэрынарнага нагляду жывёла не застаецца: доктарскімі навыкамі валодае загадчыца комплексу, па патрэбе запрашаюць спецыялістаў з раёна і чакаюць, што на вакансію ўсё ж адгукнецца сумленны, зацікаўлены ў выніках работы доктар.

Заробак стасеўскіх даярак і даглядчыкаў залежыць ад вытворчых паказчыкаў — колькасці надоенага малака, яго якасці і месячных прывагаў. І няхай ён не такі, як у перадавых раённых вытворцаў малака, дык і надоі, як тут ра­зумеюць, у гаспадарках розняцца.


Без малога тры дзясяткі год аддала калгаснай жывёлагадоўлі Ларыса Міхайлаўна Мірончык.

Прыйшла жанчына ў мясцовую гаспадарку, можна сказаць, вымушана: пасля закрыцця дзіцячага садка, дзе працавала. Спачатку была за даярку. Пасля, адвучыўшыся на курсах тэхнікаў-асемянатараў, узялася асвойваць гэтую нялёгкую прафесію. Цяпер яна на малочна-таварным комплексе ААТ “Стасеўка” ў прамым сэнсе незаменная: і за загадчыцу, і за асемянатара, і за ветэрынарнага ўрача.

Работы на комплексе ў жанчыны шмат. У васьмігадзінны працоўны дзень, як і многія ў сельскай гаспадарцы, не ўправішся. Пачаўшы працу а пятай гадзіне, бавіцца на ферме да 8 вечара з перапынкам у дзве, а то і гадзіну часу.

— Нагадавалі нецеляў, ёсць цялушкі, таму разлічваем на павелічэнне дойнага статку, адначасова працуем над прадуктыўнасцю жывёлы, прымаем меры па выяўленні масцітаў і своечасовым лячэнні кароў, — расказвае, праводзячы па ферме, Ларыса Міхайлаўна. — Арыентуемся на ўзровень перадавых раённых гаспадарак. З павелічэнннем вытворчасці звязваем і павелічэнне ў далейшым заробкаў у галіне. Калектыў падабралі адказны. Людзі разумеюць ускладзеныя на іх абавязкі, стараюцца.

Арына Грабеннікава і Ларыса Мірончык (справа) за вырашэннем вытворчых пытання

Як і кожны на сяле, Ларыса Мірончык, трымае немалую хатнюю гаспадарку: каб і сабе быць з якаснай прадукцыяй, і дапамагчы пляменніку, якога пасля заўчаснай смерці бацькоў выхоўвала з трохгадовага ўзросту. Цяпер малады чалавек жыве асобна, працуе ў Оршы, але на родных не забываецца — у хуткім часе збіраецца наведацца, каб павіншаваць Ларысу Міхайлаўну з Днём нараджэння.


Пасля адпрацоўкі ў якасці маладога спецыяліста кісялевіцкі заатэхнік Арына Грабеннікава перайшла на працу ў ААТ “Стасеўка”, дзе вось ужо тры гады выконвае абавязкі галоўнага. На ёй — складанне рацыёнаў кармлення жывёлы і ў цэлым каардынацыя работы ў галіне.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.
На фота да матэрыялу – калектыў МТК “Стасеўка”: (злева направа) першы рад – аператары машыннага даення Паддубоцкая Таццяна і Лях Вольга, загадчыца Мірончык Ларыса, другі рад — жывёлавод Мірончык Віталь, цялятніца Радзіонава Таццяна, слесар Аляксееў Уладзіслаў, трэці рад — жывёлаводы Максімаў Мікалай, Герасіменка Валерый і Мірончык Уладзімір.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024