Темы

Працягваецца раённы этап рэспубліканскай алімпіяды

Працягваецца раённы этап рэспубліканскай алімпіяды

28-29 лістапада на базе Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” юнакі і дзяўчаты (24 школьнікі) дэманстравалі свае веды па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца”, “Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца”, “Матэматыка” і “Англійская мова”.

Абсалютнае веданне прадмета “Матэматыка” (дыплом 1-й ступені) пацвердзіў васьмікласнік Павел Барысёнак з Брожскай СШ (настаўнік В.Р. Ёшчык). Ганна Гарбачэўская (9 клас) з Каменскай СШ адзначана дыпломам 3-й ступені па прадмеце (настаўнік Л.В. Зябкіна).

Па прадмеце “Біялогія” ўладальніцай дыплома 3-й ступені стала вучаніца 10-га класа Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ” Лізавета Вавула (настаўнік Н.В. Маліноўская).

Выпускніца Варатынскай СШ Паліна Букіна адзначана дыпломам 2-й ступені па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца” (настаўнік В.А. Счасновіч), дып­ломам 3-й ступені па гэтым жа прадмеце — Дзіяна Тарасевіч, вучаніца 10-га класа Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” (настаўнік Н.М. Катковіч).

Найлепшыя веды па прадмеце “Англійская мова” (дыплом 2-й ступені) прадэманстравала выпускніца Гарбацэвіцкай СШ Лізавета Падаляк (настаўнік А.А. Бай­­­­ко). Дыпломаў 3-й ступені ўдастоены 11-класніцы Туголіцкай СШ Лізавета Зайцава і Ганна Рабава (настаўнік А.І. Філіпчык).

Нашы віншаванні пера­можцам!

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем