Падведзены вынікі конкурсу мехдвароў

Традыцыйна ў канцы лістапада ў раёне падвялі вынікі штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоў­ваючай базы гаспадарак да работы ў зімовых умовах.

Раённая камісія з прадстаўнікоў інжынернай і агранамічнай служб райвыканкама ў гэтых мэтах зрабіла агляд мехдвароў, дала ацэнку іх стану, пастаноўцы тэхнікі на працяглае захаванне, падрыхтоўцы майстэрань да работы ў зімовых умовах, выкананню санітарных патрабаванняў да іх.

Па выніках агляду першае месца ў конкурсе машынных двароў прысуджана сёлета філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, другое — філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, трэцяе — ААТ “Міхалёўская Ніва”.

У якасці заахвочвання гаспадаркі-пераможцы атрымалі грашовыя прэміі.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.