Темы

На святы — ў Мінск і Магілёў

На святы — ў Мінск і Магілёў

Па традыцыі ў пераднавагоднія дні для школьнікаў ладзяцца шматлікія святочныя мерапрыемствы. І не толькі ў раёне.

Анастасія Сідарэнка

Вучні, якія дасягнулі найлепшых поспехаў у вучобе, з найлепшага боку праявілі сябе ў інтэлектуальных і творчых конкурсах традыцыйна прымаюць удзел у Галоўнай елцы краіны. Сёлета гэтага пачэснага гонару былі ўдастоены 5-класнік Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Артур Лугаўскі, вучаніца 5 класа Туголіцкай СШ Анастасія Сідарэнка і 7-класнік, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Хаванскі з Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”.

Мерапрыемствы ў сталіцы доўжыліся на працягу двух дзён, 23-24 снежня. У першы з іх дзеці пабывалі на навагоднім відовішчы ў цырку, у другі — на навагоднім свяце з удзелам Прэзідэнта краіны ў Палацы Рэспублікі.   


13 навучэнцаў раёна, сярод якіх выдатнікі вучобы, пераможцы вучнёўскіх прадметных алімпіяд, актывісты піянерскага руху, пабывалі на абласным дабрачынным свяце для дзяцей з удзелам кіраўніцтва вобласці — мерапрыемства адбылося 29 снежня. Магчымасць палюбавацца агеньчыкамі “губернатарскай ёлкі”, набрацца станоўчых уражанняў ад навагодняй урачыстасці атрымалі 3-класнікі Ангеліна Зарыцкая з Гарбацэвіцкай СШ і Аляксандра Тучкова з Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, вучні чацвёртых класаў Аляксандра Рудзько з Глушанскага ВПК і Ксенія Радзіміновіч з Ленінскага ВПК. З гэтай жа ўстановы адукацыі пяцікласнік Станіслаў Коўганаў і яго аднагодка Дар’я Гальцова з Брожскай СШ, вучні шостых класаў Крысціна Канапліцкая з Варатынскай СШ, Анастасія Кіпель і Цімур Смольскі з Гарбацэвіцкай школы, 7-класніца Дар’я Пляханава з Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, а таксама вучні Цялушскага ВПК Аляксей Макаронак, Станіслаў Бялоўскі (8 клас) і Ілля Вілкс (9 клас).   

Са святаў школьнікі вярнуліся не толькі са станоўчымі эмоцыямі, але і з навагоднімі падарункамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота да матэрыялу — БЕЛТА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем