Темы

І крочыць Ёлка са мной у нагу

І крочыць Ёлка са мной у нагу

Як шмат у нас закладваецца з маленства! І з якой пяшчотай з гадамі імкнемся захаваць усё (кажу найперш пра сябе), што нагадвае тую бесклапотную, нічым не азмрочаную — хіба што нязначнымі хвіліннымі дзіцячымі крыўдамі, пару. Адчуванне дзяцінства — не памяць, а менавіта адчуванне — на ўзроўні пахаў, схаванае глыбока ўнутры, раз-пораз выпраменьваецца вонак, не даючы перарвацца тоненькаму ланцугу-пупавіне, які нас сённяшніх звязвае з намі “тымі”, а разам і забыцца — хто мы, што мы, адкуль выйшлі і куды прыйшлі.

Момантаў, якія дазваляюць крануцца дзяцінства і выразна яго “адчуць”, асабіста ў мяне не так шмат. Іх можна пералічыць па пальцах. Вось я стаю ў зале ля стала, за якім у куце ўзвышаецца навагодняя елка… Побач нікога. Святло ў пакоі выключана, толькі рознакалярова міргаюць гірлянды. Ад гэтага і бліскучы дожджык, і цацкі — вялікія і маленькія шары з “перакінутымі” па шырыні палоскамі, з яловымі галінкамі, цацкі-хаткі, га­дзіннікі, снегавікі, кропелькі, плоскія “срэбныя” зайчыкі, пеўнікі, мядзведзі, абавязкова цукеркі і то тут, то там раскіданыя ватныя шматкі (імітацыя снегу) — ствараюць атмасферу таемнасці, моцна кранаюць маю дзіцячую душу, заварожваюць, клічуць у чароўную, напоўненую цудамі казку… З таго, што лясная прыгажуня здаецца непамерна вялікай, што гляджу на яе высока задраўшы галаву і ва ўпрыгожанні ёлкі не ўдзельнічала (клалася спаць, як у хаце казалі, з курамі), раб­­лю выснову, што гадкоў мне ў тым успаміне не болей пяці.

Але як жа выразна дагэтуль — трэба толькі заплюшчыць вочы і некалькі хвілін так пастаяць — адчуваю водар гэтага моманту, непамерную дзіцячую радасць і шчасце ад таго, што вось ён, Новы год, нарэшце прыйшоў!

Яшчэ адзін такі ж яскравы ўспамін ізноўку звязаны з чаканым зімовым святам. У ім я — школьніца, у бялюткай кароценькай паркалёвай сукенцы “сняжынкі” з нашытымі панізу і на каўнерыку пацёркамі, на галаве — зіхацістая карона, упрыгожаная бліскучкамі ад спецыяльна пабітых для гэтага елачных цацак (методыку выкарыстоўвала не адно пакаленне савецкіх дзяцей) — пераступаю парог школьнай актавай залы, каб прыняць удзел у даўгачаканым навагоднім ранішніку, і ах!.. Якая прыгажосць! Паўсюль гірлянды (іх рабілі ўсім класам і мы), квяціста-зіхацістая, вышынёй да неба, з чырвонай зоркай на вярхушцы елка і такі насычаны, разбаўлены звонкімі дзіцячымі галасамі і грукатам Дзеда Марозавага посаху, хваёвы пах!.. Той пах і адчуванне непамернага шчасця ад урачыстасці моманту, сябе прыгожай, матулінай прысутнасці (для бацькоў прызначаліся лаўкі паўз сцен), ад прадчування цудаў лёгка аднаўляю ў памяці і цяпер — трэба толькі заплю­шчыць вочы і крышачку так пастаяць…

З пары майго дзяцінства якой толькі моды не перажыла навагодняя ялінка. Добрым густам лічылася прыбіраць яе то выключна ў срэбныя цацкі, то ў чырвоныя, то ў сінія з блакітам.

Мае знаёмыя, да прыкладу, штогод апранаюць лясную прыгажуню ў золата, па традыцыі апошніх год робяць гэта не напярэдадні, а за некалькі тыдняў да новага года (са штучнай такое можна дазволіць). І ніякіх табе зай­чыкаў ці мядзведзяў — толькі шары і толькі аднаго ці, на крайні выпадак, двух памераў.

Не скажу, што гэта без густу ці непрыгожа. Проста са мной у нагу крочыць Ёлка майго дзяцінства — жывая, рознакаляровая, з хаткамі і снегавічкамі, гадзіннікамі і кропелькамі — берагу іх асабліва — абавязкова з цукеркамі і бліскучым дожджыкам.

Як і ў гады маленства, прыбіраю ялінку за некалькі гадзін да надыходу новага года. Зрабіўшы апошні штрых, уключаю гірлянду, на ўсю моц убіраю ў сябе ні з чым непараўнальны пах елкі, марознага паветра і снегу (і нічога, што за вокнамі плюс па Цэльсію), заплю­шчваю вочы і вось ён — трапяткі водар кранальных імгненняў далёкага дзяцінства! Ура! Атрымалася — я яго адчула! З Новым годам!

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024