Темы

За ўсё прыходзіцца плаціць… (не ў мэтах рэкламы)

За ўсё прыходзіцца плаціць… (не ў мэтах рэкламы)

..За пунктуальнасць і ўважлівае стаўленне, як аказалася, таксама. Пахадзіўшы апошнім часам па стаматолагах, у гэтым упэўнілася трывала. І добра, каб мае вывады аказаліся суб’ектыўнымі.

Калі табе за пяцьдзясят, стаўленне да зубоў адрознае ад таго, што, скажам, у 25 год. У маладосці, калі рэкамендавалі пазбавіцца ад зуба — не пытанне. Тым болей што меней марочна і не так балюча, як лячыць (майму пакаленню абязбольванне падчас гэтай працэдуры не было даступным). Ад гэтага з часам кожная зубная адзінка стала ўспрымацца на вагу золата. Таму, калі ў паліклініцы па месцы жыхарства чарговаму зубу вынеслі несуцяшальны вердыкт з вуснай рэкамендацыяй папярэдне наведаць, калі маюцца жаданне і грошы, камерцыйную лечустанову, — прапановай, не вагаючыся, скарысталася.

Уражанні ад абслугоўвання ў бабруйскім камерцыйным медцэнтры — выключна станоўчыя, каб не адно “но” (пра гэта ніжэй). Плюсы — пачынаючы ад зручнасці стаматалагічнага крэсла, куды патрапіла раўнюсенька а прызначаным часе (!), да фізічнага і маральнага адчування клопату пра сябе: у кабінет за паўтары гадзіны маніпуляцый (шанец майму зубу такі далі) ніхто са старонніх не наведваўся, нічога не прыносіў-не забіраў, ніякіх пытанняў з доктарам, адрываючы таго ад работы, не вырашаў.

Адным “но”, як напэўна зразумелі, стала выстаўленая за паслугу сума. Яна аказалася не толькі “кругленькай”, але і некалькі большай за папярэдне агучаную. Не наважыўшыся пацікавіцца дэталямі цэнаўтварэння (наўрад ці правільная пазіцыя), супакоіла сябе падросшым за гэтыя дні курсам даляра — лекаванне праходзіла ў два этапы з інтэрвалам у тыдзень — а значыць, і цаной на затрачаныя матэрыялы.

Праўда, даць рады наступнаму зубу (панарамны здымак на гэта выразна ўказаў) вырашыла ізноў па месцы жыхарства: з заробкам удвая ніжэйшым за сярэдні па краіне з прыватнымі медцэнтрамі не надта разгонішся. Тым болей што зуб аказаўся нават не двухканальным, як папярэдні (ад гэтага напрамую залежыць сума), а на ўсе тры каналы. Суцешыла сябе тым, што дактароў у рэшце рэшт навучаюць у адным і тым жа месцы, адны і тыя ж педагогі…

Дачакаўшыся чаргі (пазначаны ў талоне час — катэгорыя ў паліклініцы адносная) і зрабіўшы здымак, парадавалася, што зуб у мяне з адхіленнямі: замест трох каналаў два, а значыць, абыдзецца танней меркаванага. Праўда, на гэтым пазітыў скончыўся. Пасля пламбіроўкі першага канала аказалася, што якасна выканаць такое на другім ва ўмовах паліклінікі немагчыма (можна, але з парушэннем тэхналогіі і сумнеўным вынікам), а таму лепей зрабіць гэта… у прыватным медцэнтры. Не дадалі настрою і недзе зніклыя раптам здымак, які мне наважваліся аддаць, і медкартка, якая “толькі што ляжала на стале”…

У камерцыйнай установе, куды, вядома ж, звярнулася, знайшлі не толькі магчымасці, але і… трэці канал. У колькі абыйшлося лячэнне з улікам двух паліклінік і трох каналаў — не сказала нікому: занадта непраўдападобна. Сябе ж супакоіла тым, што за ўсё ў жыцці даводзіцца плаціць. Дык чаму б не за пунктуальнасць і ўважлівае стаўленне?..

Алена ВЕРАС.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем