Темы

У гаспадарках заняты падняццем зябліва

У гаспадарках заняты падняццем зябліва

Пасля ўборкі кукурузы на зерне, а дзе і адначасова з ёй, аграрыі маштабна ўзяліся за правядзенне важнага аграпрыёму — падняцце зябліва. У сельгасарганізацыях разумеюць — чым болей заарэш увосень, тым шпарчэй і лягчэй пойдзе пасяўная ўвесну. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на ўчарашнюю раніцу ў цэлым па раёне было паднята болей за палову запланаваных плошчаў (6 946 га пры плане 11 300 га). Найлепшыя вынікі работы ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (паднята 100% плошчаў) і СВК “Гігант” (2 332 га пры плане 2 570 га).

Заняты падрыхтоўкай глебы да веснавой сяўбы і ў ААТ “Неўскі-Агра”. Па стане на мінулую пятніцу (дзень, калі мы наведалі гаспадарку) ворывам было ахоплена звыш паловы (1 300 з 2 000 га) неабходных плошчаў. “Мяркую, што ў планавыя лічбы ўложымся, — адзначыў кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Атрохаў.

Восеньскай апрацоўкай глебы на новым (у рабоце другі год) трактары МТЗ-3522 з ППА-9,45 займаўся Сяргей Анатольевіч Кафідаў. На суседнім, больш нізкім полі, — на такой жа тэхніцы з дыскаплугам працаваў Юрый Яўгенавіч Арцёменка.

“Справу сваю хлопцы ведаюць, вопыту маюць дастаткова, каб ворыва пракладваць у адпаведнасці з патрабаваннямі”, — разважае галоўны аграном Аляксандр Іванавіч Мельнік.

На палях уносяцца дзе салома, а дзе арганічныя ўгнаенні. З вывазкай апошніх, па словах Мельніка, некалькі замарудзілі: тэхніка была задзейнічана на ўборцы кукурузы на зерне.

Зрэшты, кукурузнага зерня ў “Неўскім-Агра” сёлета намалацілі 3 700 тон, пабіўшы, як кажа Аляксандр Атрохаў, рэкорд мінулага года. Ураджайнасць, па словах кіраўніка, атрымалі надзвычай добрую — у сярэднім па 92 цэнтнеры з гектара. З атрыманым зернем абышліся ў адпаведнасці з патрэбамі гаспадаркі. 1 000 тон заплюшчылі і залажылі ў сянажную траншэю, каб праз 35-40 дзён пачаць выкарыстоўваць на корм жывёле, павялічваць удоі малака. Астатняе прадаюць — зарабляюць грошы, каб мець сродкі на абнаўленне тэхнікі, набыццё запчастак для зімовага рамонту, набыццё камбікорму для маленькіх цялятак, зернем разліч­ваюцца таксама і з пазыкамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем