Стартаваў другі этап рэспубліканскай алімпіяды

21-22 лістапада на базе Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, “Хімія”, “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”, “Фізіка”, “Фізічная культура і здароўе”. У алімпіядзе паўдзельнічаў 41 вучань з 12-ці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

З іх у пераможцы выйшлі наступныя школьнікі.

Па прадмеце “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” дыплома 1-й ступені ўдастоена 9-класніца Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ” Вікторыя Гошка (настаўнік — В.В. Дымар), 2-й ступені — Дзмітрый Даўматовіч, вучань 9-га класа гэтай жа ўстановы адукацыі гэтага ж настаўніка. 3-е месца падзялілі Анастасія Бокач (9 кл.) з Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ” (настаўнік К.А. Круталевіч) і 11-класніца Хімоўскага ВПК “Дз/сад-СШ” Наталля Шынкарэнка (настаўнік В.А. Прышчэпава). Па “Гісторыі Беларусі” і “Сусветнай гісторыі” найлепшыя веды (дыплом 1-й ступені) паказаў Антон Чашко, вучань 10-га класа Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” (настаўнік С.М. Герасімовіч). Дыплома 3-й ступені па “Хіміі” ўдастоена 10-класніца Лізавета Вавула з Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ” (настаўнік Н.В. Маліноўская).

Асаблівага плёну дасягнулі раённыя школьнікі ў алімпіядзе па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. Традыцыйна найбольшая колькасць дыпломаў у навучэнцаў А.І. Гацко (Цялушскі ВПК). У іх ліку ўладальнікі дыпломаў 1-й ступені — выпускнікі Арцём Крывіцкі і Аляксандра Верас, 2-й ступені — вучань 7-га класа Арцём Крычко і 8-класнікі Мілана Мамекіна і Валерыя Самак, 3-й ступені — 9-класнік Віталь Мельнічонак. Дыпломамі 3-й ступені па гэтым жа прадмеце адзначаны таксама Ксенія Прыкота з Варатынскай СШ (9 клас, настаўнік У.А. Бязручка), Уладзіслаў Сысой з Гарбацэвіцкай СШ (10 клас, настаўнік А.А. Есін), 9-класнікі Каменскай СШ Мацвей Радзіч і Аляксандра Чарняўская (настаўнік М.С. Шчарбакоў), а таксама Антон Шыянаў з Туголіцкай СШ (9 клас, настаўнік С.І. Урублеўскі).

Віншуем пераможцаў і іх педагогаў!

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.